Сёння ў Нарачы было па-сапраўднаму святочна!
Парафія святога апостала Андрэя сабрала вернікаў на асаблівую малітву.
Вялікая радасць і гонар — бачыць у нашых сценах ксяндза-каноніка Дзмітрыя Пухальскага, канцлера Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і пробашча архікатэдральнага касцёла ў Мінску.
Таксама рады былі вітаць новага дэкана Мядзельскага дэканату кс. кан. Алега Мурзіча і Рэгіянальнага вікарыя кармэлітаў босых у Беларусі а.Генрыха Валэйка.
Гэтая сустрэча – яшчэ адно сведчанне еднасці нашага Касцёла.
Дзякуй усім, хто прыйшоў, хто маліўся і хто ствараў гэтую цёплую атмасферу. Няхай гэты дзень пакіне светлы след у сэрцы кожнага!














![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)