Запрашаем на фэст Святога Роха ў Нарач!
У нядзелю, 16 жніўня, у нарачанскай парафіі будзе ўрачыста адзначацца ўспамін Святога Роха, аднаго з апекуноў парафіі.
У гэты дзень Святую Імшу ў 12 гадзін у Нарачы будзе цэлебраваць біскуп Юрый Касабуцкі. Падчас Святой Імшы група вернікаў нарачанскай парафіі прыме Сакрамэнт Бежмавання.
Традыцыйна святкаванню ўспаміну Святога Роха будзе папярэднічаць Саракагадзіннае набажэнства, распарадак якога пададзены ніжэй:
12.08.2026 – серада
08:30 – Св.Імша, набажэнства, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
09:00-10:00 – вуліцы: Першамайская, Савецкая, Зялёная і вёскі: Швакшты, Гуменнікі.
10:00-11:00 – вуліцы: Завадская, Новая, Чыгуначная.
11:00-12:00 – Ружа св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, вуліцы: Школьная, Нарачанская, Зарэчная.
17:15-18:15 – дзеці, моладзь, усе кандыдаты да сакрамэнту Бежмавання, міністранты (споведзь).
18:30 – Эўхарыстыя.
13.08.2026 – чацвер
08:30 – Св.Імша, набажэнства, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
09:00-10:00 – вёскі: Свіраны, Антанінзберг і к.п. Нарач. Вуліцы: Ленінская: д.1, 3, 5, 13, 17, 25, 27 і Нарачанская.
10:00-11:00 – к.п. Нарач, вуліцы: Кастрычніцкая 1, 2, 3, 4, 4А, 5, 6, 13, 14
11.00-12.00 – Ружа Св.Яна Паўла ІІ, к.п. Нарач, вуліцы: Кастрычніцкая д.15,16, 19, 21, 23, 25, 27, 29, 33.
17:15-18:15 – дзеці, моладзь, усе кандыдаты да сакрамэнту Бежмавання, міністранты (споведзь).
18:30 – Эўхарыстыя.
14.08.2026 – пятніца
09:00 – Св.Імша, набажэнства, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
10:00-11:00 – вёскі: Малая Сырмеж, Цюкшы, Церлюкі і аг. Нарач, вуліцы: Юбілейная, Маладзёжная, Будаўнікоў, Падлесная, Прыазёрная.
11:00-12:00 – суполка Св.Монікі і аг. Нарач, вуліцы: Пастаўская, Лугавая, Я. Купалы, Маркава, Міра, Паўночная 1, 2, Кірава, Піянерская.
17:15-18:15 – дзеці, моладзь, усе кандыдаты да сакрамэнту Бежмавання міністранты (споведзь).
18:30 – Эўхарыстыя.
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)