12 ліпеня было горача! Не, не толькі надвор’е, а ад таго, з якім энтузіязмам узяліся за справу нашы парафіяне! 🔥

Суботнік прайшоў на ўра! За пару гадзін зрабілі вялікую справу — чысціня, свежасць і прыгажосць вакол. Асаблівая падзяка тым, хто прыйшоў усёй сям’ёй — гэта самы лепшы прыклад для дзяцей.

Дзякуй, што вы ёсць! Дзякуй за ваш час, сілы і добрыя сэрцы. Разам мы — сіла, якая будуе Царства Божае на зямлі праз маленькія, але такія важныя справы.

Аўтар: Адміністратар