Калі мы чуем слова «вясна», мы чамусці заўсёды ўяўляем Яе. Магчыма, таму, што і вясна, і жанчына нясуць у сабе галоўнае — абяцанне новага жыцця.

У свецкім разуменні жанчына — гэта «слабы пол». Але хто хоць раз зазіраў у касцёл, ведае: менавіта яны, гэтыя «слабые», трымаюць на сваіх плячах нябачныя муры нашай веры.

Жанчына ў парафіі — гэта не проста «тая, хто ставіць свечкі».
Гэта тая, хто першай прыходзіць да Бога са слязьмі за сваіх блудных дзяцей.
Гэта тая, хто прыбірае алтар, каб святыня ззяла чысцінёй.

Жанчына ў касцёле — гэта Жывая Мацi. Яна нагадвае нам, што Касцёл — гэта не будынак, а супольнасць сэрцаў.

Але ёсць і яшчэ адна роля — тая, што ўнутры сям’і.
Успомніце евангельскую гісторыю: калі апoсталы разбягаліся ад страху, калі Пётр адракаўся, жанчыны стаялі ля Крыжа. Яны не баяліся быць слабымі ў сваёй любові. Яны не баяліся плакаць і заставацца вернымі да канца.

Менавіта гэтая рыса — трываць і любіць праз боль — робіць жанчыну галоўнай апорaй у жыцці кожнага з нас.
Маці, якая ўстае ноччу да дзіцяці.
Дачка, якая даглядае старых бацькоў.
Сястра, якая проста выслухае, не асуджаючы.
У ёй жыве вобраз Панны Марыі — той, якая сказала Богу «так» і змяніла гісторыю ўсяго чалавецтва.

Няхай жа гэтая вясна будзе для вас не толькі пахала, але і падзякай. Падзякай за тое, што Яна ёсць. За тое, што дзякуючы ёй мы вучымся любіць так, як вучыць нас Хрыстус.

З днём жанчын, дарагія. Няхай Бог шчодра благаслаўляе вас здароўем, цярплівасцю і радасцю. Бо вы — сапраўдная аздоба гэтага свету.
З павагай і малітвай, айцы кармэліты ў Нарачы

Аўтар: Адміністратар