Дзеткі нашай парафіі паўдзельнічалі ў акцыі “Скарбонка дабрыні” ад Caritas.
На працягу першых трох тыдняў Вялікага посту дзеці збіралі ў свае скарбонкі невялікія ахвяраванні, каб дапамагчы сваім аднагодкам, якія праходзяць рэабілітацыю ў Дзіцячым цэнтры «Карытас».
Іх “міластыня” — гэта не проста грошы, а знак іх вялікага сэрца, які можа складацца з асабістай ахвяры (напрыклад, адмовы ад прысмакаў) ці заробку за добры ўчынак.
У акцыі ўдзельнічалі 52 дзетак.
Дзякуем усім дзеткам і бацькам за удзел. Няхай Бог аддудзячыць.




![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)