Конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці на лепшае Велікоднае яйка
Вялікдзень сімвалізуе прыход вясны і пачатак новага жыцця, гэта самае ўрачыстае і радаснае свята абнаўлення, выратавання свету і чалавека.
Гэта свята трыумфу жыцця над смерцю, перамога дабра і святла над злом.
Велікоднае дрэва – старадаўні сімвал Светлага Ўваскрасення, пачатак новага жыцця, і арыгінальны дэкор. Яйка — гэта сімвал жыцця, яго адраджэння.
3 гэтай нагоды мы прапануем вам прыняць удзел у акцыі «Упрыгожым Велікоднае дрэва разам!». Абʼяўляем конкурс дэкаратына-прыкладной творчасці на лепшае Велікоднае яйка 2026 г.
Конкурс дапаможа раскрыць і развіць творчыя здольнасці тых, хто незалежна ад узросту гатовы актыўна ўдзельнічаць у стварэнні святочнай атмасферы галоўнага хрысціянскага свята – Вялікадня, спрыяць абʼяднанню людзей, у тым ліку дзяцей і моладзі, для сумеснай творчай працы і больш шырокаму далучэнню іх да каталіцкай культуры.
Каб прыняць удзел у конкурсе, вам неабходна зрабіць сваімі рукамі дэкаратыўнае велікоднае яйка. Матэрылам для вырабу можа служыць шкарлупіна, дрэва, пенапласт, кардон, вы можаце упрыгожць яйка бісерам, аплікацыямі. Адзінае патрабаванне да ўсіх вырабаў – пяцелька, за якую можна было б павесіць яго на дрэва. Дрэва на Вялікдзень – сімвал новага жыцця.
Тэрмін правядзення конкурсу і патрабаванні:
– Конкурс праводзіцца з 18 лютага па 29 сакавіка 2026 г.
– Памер яйка павінен быць ад 7 да 15 см.
– Колькасць прадастаўленых яек на конкурс – ад 1 да 3 штук.
Свае творы здаваць Амельяновіч Ірыне Пятроўне.
Упрыгожым Велікоднае дрэва, і ўвесь Велікодны перыяд вы зможаце любавацца сваімі творамі!
Зробім жыццё ярчэй і цікавей разам!
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)