ВОСЕНЬСКАЯ СУСТРЭЧА ПРАЦАЎНІКОЎ АДУКАЦЫІ І ВЫХАВАННЯ
МІНСКА-МАГІЛЁЎСКАЙ АРХІДЫЯЦЭЗІІ.

15 лістапада ў сталічнай парафіі Святога Духа (праезд Галадзеда, 15B) адбудзецца восеньская сустрэча працаўнікоў адукацыі і выхавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Тэма сустрэчы: «Мой першы настаўнік».

У межах сустрэчы будзе Імша за памерлых працаўнікоў адукацыі і выхавання, якую ўзначаліць
Генеральны вікарый біскуп Юрый Касабуцкі, а таксама знаёмства з новым Апостальскім лістом Святога
Айца Льва XIV прысвечаным справам адукацыі і выхавання.

Запрашаюцца ўсе жадаючья. Пачатак а 11:00 гадзіне.

Подпіс: Кс. кан. д-р Ян Крэміс Дыяцэзіяльны душпастыр

Праграма:
11:00 – Рэгістрацыя
11:15 – Ружанец (за працаўнікоў адукацыі і выхавання архідыяцэзіі)
11:45 – Падрыхтоўка да літургіі
12:00 – Канцэлебраваная Св.Імша. Узначальвае бп. Юрый Касабуцкі
13:00 – Сустрэча (у дольным касцёле)
14:00 – Пачастунак

Аўтар: Адміністратар