Будслаў 2025: праграма ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай
Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 4 і 5 ліпеня пад дэвізам: «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе».
Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.
Праграма фэсту
4 ліпеня, пятніца
14:00 – 17:00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік)
18:00 — святая Імша (галоўны цэлебрант — біскуп Андрэй Зноска)
20:00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай Царквы
20:30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны)
21:00 — Крыжовы шлях (Айцы Кармэліты Босыя)
22:00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі» (адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Бурак)
23:30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
5 ліпеня, субота
0:00 — святая Імша (галоўны цэлебрант — біскуп Алег Буткевіч)
02:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Каардынацыйная група настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў)
06:00 — Боская літургія Грэка-каталіцкай Царквы ў візантыйскім абрадзе (галоўны цэлебрант — Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек)
07:00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі (Будслаўская парафія)
08:00 — Святая Імша ў базыліцы (галоўны цэлебрант — біскуп Юрый Касабуцкі)
09:30 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі),
Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі Мінска-Магілёўскай мітраполіі (біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)
10:30 — тэматычная канферэнцыя: «Беззаганнае Зачацце: юбілей 170-годдзя догмату» (ксёндз Канстанцін Анашка МІС)
11:30 — святая Імша (галоўны цэлебрант — Апостальскі нунцый арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа; прамая трансляцыя на тэлеканале Беларусь 3)
Эўхарыстычная працэсія і Акт прысвячэння Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі Мінска-Магілёўскай мітраполіі (арцыбіскуп Юзаф Станеўскі).
На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.
pll_e('post_autor'); ?>: Адміністратар![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)