Паважаныя сябры!
Запрашаем Вас да ўдзелу ў 28-ай пешай пілігрымцы Нарач – Будслаў, якая абудзецца з 2 па 4 ліпеня 2025 г.

Абавязкова, каб кожны ўдзельнік да 18 год меў дазвол ад бацькоў на ўдзел у пілігрымцы (узор дазволу можаце напісаць у касцёле, а таксама спавмпаваць на парафіяльным сайце).

Дазвол_2025_Нарач-Будслаў.docx

У кожнай парафіі прыказам неабходна назначыць адказных за жыццё і здароў’е непаўналетніх.

Дадому пілігрымы з іншых парафій дабіраюцца самастойна!!!

Кожны ўдзельнік пешай пілігрымкі Нарач-Будслаў павінен мець з сабою:

  • Малітоўнік і Ружанец;
  • Зручны абутак і цёплыя рэчы;
  • Сродкі асабістай гігіены (у тым ліку крэм ад сонца, вільготныя сурвэткі);
  • Дажджавік;
  • Галаўны ўбор;
  • Талерку (глыбокую), відэлец, кубак;
  • Што-небудзь падʼесці, бутэльку пітной вады;
  • Лекі (асабліва тыя, якія прымаеце асабіста), пластыр;
  • Карымат і спальнік;
  • Невялічкі заплечнік (куды пакласці рэчы, якія патрэбныя на працягу дня).

Не забудзьце пра добры настрой, усмешку і ветлівасць!!!

У пілігрымцы катэгарычна забараняецца:

  • Ужываць алкаголь;
  • Курыць цыгарэты;
  • Брыдкасловіць.

Пілігрым павінен выконваць усе патрабаванні арганізатараў пілігрымкі.
За парушенне правілаў паводзін у пілігрымцы арганізатары маюць права выключыць удзельніка з пілігрымкі.

Ахвяра пілігрымкі – 20 бел.руб.
Запісацца ў пілігрымку можна ў Вольгі Альбінаўны па тэл. +375 44 744 82 66.

: Адміністратар