11 мая наш парафіяльны сайт адзначыў свой сямнаццаты дзень нараджэння.

Першая тэставая старонка была размешчана па адрасе naracz.narod.ru, і выглядала так:

Першая версія старонкі (2008 год)

У такім выглядзе сайт праіснаваў нядоўга і быў перапрацаваны да больш успрымальнага на вока стылю:

Абноўлены дызайн (2008 год)

Крыху пазней старонка на доўгі час была па адрасе: naracz.na.by, дзе рэгулярна пачалі размяшчацца апошнія падзеі з жыцця парафіі. Парафіяльная старонка некалькі разоў мяняла свой знешні выгляд.

Парафіяльны сайт у 2009 годзе
Парафіяльны сайт у 2010 годзе
Парафіяльны сайт у 2011-2017 гг

Апошні канчатковы пераезд на сталы адрас naracz.by адбыўся на Божае Нараджэнне 2017 года. Пераезд быў абумоўлены няздольнасцю хостынга na.by тэхнічна падтрымліваць сайт, а пазней закрыццём хостынгу.

Сайт з 2018 года

Няверыцца, што прайшло ўжо сямнаццаць год с таго моманту, як наша парафіяльная старонка заняла сваё месца ў Інтэрнэце і дагэтуль старонку наведваюць не толькі з Беларусі, але ёсць наведвальнікі з Расіі, Польшчы і нават з ЗША і Канады.

“Ідэя прыйшла да мяне спантанна.” – расказвае стваральнік і адміністратар сайта Леанід Сухі. “У той час мяне зацікавіла вэб-праграмаванне, але я ня ведаў, што можна цікавага стварыць. Увыніку прыйшло, быццам азарэнне – а чаму б не стварыць сайт пра касцёл. У касцёле былі аб’явы, але некаторыя важныя выляцелі з галавы, а было б вельмі добра, каб аб’явы можна было паглядзець у інтэрнэце. За некалькі гадзін была зроблена першая старонка, але з вельмі нечытальным дызайнам. Крыху пазней старонка змянілася на нешта больш-менш падобнае на сайт-візітку, сайт пачаў папаўняца інфармацыяй.”

На сённяшні дзень сайт падтрымліаваецца намаганнямі стваральніка і нязменнага адміністратара сайта Леаніда Сухога, а таксама дзякуючы падтрымцы а. Паўла Леліта і Кацярыны Лукашэвіч.

Спадзяёмся, што і надалей сайт будзе адпавядаць патрабаванням часу і будзе мець не толькі сваіх наведвальнікаў, але і прыхільнікаў.

: Адміністратар