У нашай парафіі прайшла традыцыйная акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”.

Нашымі парафіянамі былі сабраныя цукеркі, цацкі, канцылярскія тавары, з якіх былі зробленыя падарункі і раздадзеныя дзецям з малазабяспечаных семʼяў.

Дзякуем усім, хто спрычыніўся да такой цудоўнай справы. Божа аддзяч.

Аўтар: Аліна Ліхач