Андрэйкi ў Нарачы
Сёлета ў нашай парафіі Андрэйкі праходзілі для ўсіх узроставых груп.
Для дзяцей святкаванне пачалося з агульнай малітвы на вячэрняй Святой Імшы, дзе разам з катэхеткай Ірынай Пятроўнай дзеткі праслаўлялі Бога малітвай і спевамі. Пасля Святой Імшы паміж удзельнікамі прайшоў конкурс пра Святога Яна Паўла ІІ. У парафіяльным доме ўсіх чакаў салодкі стол, і, канешне, святочная дыскатэка.
На заканчэнне вясёлага вечара былі падведзены вынікі конкурсу, дзе а.Павел узнагародзіў пераможцаў падарункамі.
На Андрэйкі для дарослых завіталі музыкі з Маладзечна, якія навучылі нашых парафіянаў беларускім народным спевам і танцам.
Разам з айцамі кармэлітамі парафіяне маліліся, спявалі і танчылі пад цымбалы.
Святкаванне андрэек для моладзі адбылося таксама ў парафіяльным доме. Моладзь падсілкавалася фірменымі смачнымі каўбаскамі ад а.Пятра. І без вясёлай праграмы не абышлося, дзе ўдзельнікі раздзяліліся на дзве каманды і выконвалі розныя вясёлыя заданні. Спявалі і танчылі. Вечар прайшоў весела і хутка. А самае галоўнае – разам.
Шчыра дзякуем арганізатарам, катэхетцы Ірыне Пятроўне і айцам кармэлітам Паўлу, Пятру і Паўлу. Таксама дзякуем усім удзельнікам.
Няхай Бог благаслаўляе.
Фота Аліна Ліхач