Сустрэча ў Нацыянальным санкутарыі ў Будславе, у межах Года падзякі Маці Божай
Дарагія парафіяне!
3 лютага, у першую суботу месяца, у Нацыянальным санкутарыі ў Будславе, пройдзе чарговая сустрэча ў межах Года падзякі Маці Божай і малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
Сустрэча, за арганізацыю якой адказваюць духавенства і вернікі Мядзельскага дэканату Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі, у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі, будзе прысвечана сёмай Божай запаведзі.
Праграма:
✨да 11:00 – прыезд у Нацыянальны санктуарый, прывітанне пілігрымаў.
✨11:00-11:45 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Набажэнства перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі. Фацімскі Ружанец, споведзь.
✨12:00 – канцэлебраваная святая Імша.
Благаслаўленне ад хвароба горла, а таксама ад усялякага зла ў гонар св.Блажэя, біскупа і мучаніка.
✨13:15 – супольная гарбата.
✨14:00 – канферэнцыя на тэму сёмай Божай запаведзі “He крадзі», перапрашэнне Найсвяцейшага Сэрца Езуса за грахі парушэння гэтай Божай запаведзі.
✨14:40 – благаслаўленне вады і рэлігійных рэчай, благаслаўленне на вяртанне.
Па пытаннях звяртацца да а. Пятра.
Тэлефон +375 44 578 72 31.
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)