Месяц, пражыты па прыкладзе Марыі
На працягу кастрычніка дзеці і моладзь нарачанскай парафіі кожны дзень перад вячэрняй Святой Імшой маліліся на Ружанцы, даручаючы заступніцтву Марыі ўласныя інтэнцыі і інтэнцыі паўсюднага Касцёла.
У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй, што ў кастрычніку, калі Касцёл ушаноўвае Марыю, молячыся на Ружанцы, дзеці і моладзь на працягу месяца кожны дзень перад вячэрняй Святой Імшой прыходзяць у касцёл, каб памаліцца Ружанец. Гэту малітву маладыя нарачанцы праводзяць самі, даручаючы заступніцтву Марыі не толькі ўласныя інтэнцыі, а і інтэнцыі паўсюднага Касцёла.
Каб выказаць сваю любоў і пашану да Марыі, хлопчыкі і дзяўчынкі кожны дзень прыносілі Ёй невялікія падарункі, складаючы іх да трону нашай нябеснай Маці.
Месяц кастрычнік заканчваецца, але ў сэрцах маладых нарачанцаў ён застанецца месяцам, пражытым разам з Марыяй і па прыкладзе Марыі.
Аўтар: Адміністратар