Традыцыйны Будслаўскі фэст, унесены ЮНЕСКА ў рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, сёлета адбудзецца 30 чэрвеня – 1 ліпеня.

Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў год юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай па рашэнні беларускага каталіцкага епіскапату пройдуць пад дэвізам «Марыя — Каралева Беларусі». У межах падрыхтоўкі да юбілею па ініцыятыве Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага праводзілася «Вялікая навэнна»: пачынаючы з 1 кастрычніка 2022 года, на працягу дзевяці першых субот месяца ў Нацыянальным санкутарыі адбываліся малітоўныя сустрэчы з удзелам каталіцкіх іерархаў Беларусі.

У юбілейных урачыстасцях у якасці спецыяльнага пасланніка (легата) Папы Францішка возьме ўдзел Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Праграма фэсту

30 чэрвеня, пятніца
14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў
18.00 — святая Імша (цэлебруе Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)
20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
20.30 — Марыйныя нешпары
21.00 — Крыжовы шлях
22.30 — тэматычная канферэнцыя «Каранацыя абраза Маці Божай Будслаўскай»
23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
0.00 – святая Імша (Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)

1 ліпеня, субота
2.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
8.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
9.00 — Фацімскі ружанец
10.00 — сустрэча Папскага легата арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу «Марыя ў маім сэрцы»
11.00 — святая Імша і Эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Папскі легат арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці)

На працягу ўсяго фэсту — ушанаванне вернікамі абраза Маці Божай Будслаўскай (базыліка).
Перад фэстам для ўдзелу ва ўрачыстасцях у Нацыянальтным санктуарыі ў Будслаў скіруюцца шматлікія пілігрымы з розных мясцін Беларусі.

Паводле catholic.by

Аўтар: Адміністратар