Паважаныя сябры!
Запрашаем Вас да ўдзелу ў 26-ай пешай пілігрымцы Нарач-Будслаў, якая адбудзецца з 28 чэрвеня 2023 г. па 30 чэрвеня 2023 г.
Абавязкова, каб кожны ўдзельнік да 18 год меў дазвол ад бацькоў на ўдзел у пілігрымцы (дазвол можаце напісаць у касцёле, альбо пабраць па спасылцы ніжэй, запоўніць дома і прынесці ў касцёл).
У кожнай парафіі прыказам неабходна назначыць адказных за жыццё і здароўʼе непаўналетніх.

!!! Дадому пілігрымы з іншых парафій дабіраюцца самастойна!!!

Кожны ўдзельнік пешай пілігрымкі Нарач-Будслаў павінен мець з сабою:

– Малітоўнік і Ружанец;
– Зручны абутак і цёплыя рэчы;
– Сродкі асабістай гігіены (у тым ліку крэм ад сонца, вільготныя сурвэткі);
– Дажджавік;
– Галаўны ўбор;
– Талерку (глыбокую), відэлец, кубак;
– Што – небудзь падʼесці, невялікую бутэльку пітной вады;
– Лекі (асабліва тыя, якія прымаеце асабіста);
– Пластыр;
– Карымат і спальнік;
– Невялічкі заплечнік (куды пакласці рэчы, патрэбны на працягу дня).
– Не забудзьце пра добры настрой, усмешку і ветлівасць!!!

У пілігрымцы катэгарычна забараняецца:

– Ужываць алкаголь;
– Курыць цыгарэты;
– Брыдкасловіць;

Пілігрым павінен выконваць усе патрабаванні арганізатараш пілігрымкі.
За парушэнне правіла паводзін у пілігрымцы арганізатары маюць права выключыць удзельніка з пілігрымкі.

Ахвяра пілігрымкі 20 бел. руб.
Запісацца ў пілігрымку можна у Вольгі Альбінаўны па тэл. +375 44 744 82 66.

Аўтар: Адміністратар