ПРАГРАМА СВЯТЫХ МІСІЙ З 13 ПА 20 ЛІСТАПАДА 2022 г.
Дарагія Парафіяне!
Браты і сёстры!
Рэдка прыходзіцца Вам атрымоўваць лісты ад святара. Часцей прыходзіцца звяртацца да Вас з касцёльнай амбоны прамаўляючы казанне або парафіяльныя аб’явы.
Аднак важнасць падзей, якія нас чакаюць, заклікае да таго, каб запісаныя на паперу словы пробашча прагучалі ў кожнай хаце і кватэры нашай Парафіі. Прашу вас прыслухацца да гэтых слоў і прыняць іх блізка да сэрца.
Ужо неўзабаве 13 лістапада 2022 года ў нашай Парафіі пачнуцца Святыя Місіі. Што гэта такое?
Мы прывыклі да таго, што перад вялікімі святамі нашай веры Касцёл праводзіць рэкалекцыі, дні, у якія з дапамогай спецыяльных казанняў і набажэнстваў хрысціянскія душы прыгатоўваюцца да таго, каб велічна і з чыстым сэрцам святкаваць Вялікдзень або Божае Нараджэнне. Аднак гэтага мала. Раз на 10 год кожная Парафія павінна перажыць кароткія рэкалекцыі, а праз цэлы тыдзень, дзень у дзень ахвяраваць свой час, сваю ўвагу і засяроджанасць Божаму Слову – гэта і ёсць Святыя Місіі.
Святыя Місіі – гэта прысутнасць Божага Слова сярод нас. Цэлы тыдзень, ад 13-га да 20-га лістапада ў нашым касцёле будуць праходзіць адмысловыя набажэнствы, Святыя Імшы, катэхезы. Некаторыя з іх адрасаваны ўсёй Парафіі, некаторыя – асобным групам, напрыклад моладзі або дзецям. Прыйдзецца выйсці і па-за касцёльныя сцены: пройдзем Крыжовым шляхам па вуліцах нашага аграгарадка.
Кожны з нас вырашае за сябе: адкрыць сваю душу на Святло Божага Слова ці праседзець гэтыя святыя дні ў хаце. Кажуць той, хто хоча – знойдзе хоць адну магчымасць, а не хоча – тысячу адгаворак. Раз на 10 год – ці хопіць у нас сілы духа і любові да Бога, каб кожны місійны дзень удзельнічаць у набажэнствах і заслужыць ласку поўнага адпуста?
Прашу Вас, прылажыце ўсе магчымыя намаганні, адпрошвайцеся раней з працы, звальняйце са школы дзяцей, прывозьце старэйшых і хворых машынамі, прыпамінайце адзін аднаму: час кароткі, а вечнасць доўгая. Як не змарнаваць магчымасці, кія нам дае Бог? Як выстаяць і не паддацца моцы злога? Як заслужыць вечнае збаўленне?
Сустрэнемся на Святых Місіях!
Надзеля /13 лістапада 2022 г./ Пачатак Святых Місій
“БОГ ЁСЦЬ ЛЮБОЎ”
09:00 – Св. Імша з навукай місійнай
11:00 – Св. Імша з навукай місійнай
Пасля Св. Імшы – Катэхеза для бацькоў
13:00 – Св. Імша з навукай місійнай
15:00 – Свіраны
17:00 – Вярэнькі
Панядзелак /14 лістапада 2022 г./
“НАШАЕ ЗБАЎЛЕННЕ Ў ЕЗУСЕ ХРЫСЦЕ”
09:00 – Св. Імша з навукай місійнай
17:00 – Спатканне для дзяцей (1-7 класы)
18:30 – Св. Імша з навукай місійнай.
Пасля Св. Імшы – Крыжовы Шлях па вуліцах Парафіі
Аўторак /15 лістапада 2022 г./
“ВЕРА І НАВЯРТАННЕ”
09:00 – Пакутнае набажэнства
17:00 – Спатканне для дзяцей (1-7 класы)
18:30 – Пакутнае набажэнства
21:00 – Марыйны Заклік
Серада /16 лістапада 2022 г./ Дзень Споведзі
“КАЛІ ЧАЛАВЕК ПАМІРАЕ”
08:00 – Святая Споведзь
09:00 – Св. Імша з навукай місійнай
17:30 – Святая Споведзь
18:30 – Св. Імша з навукай місійнай
21:00 – Марыйны заклік
Чацвер /17 лістапада 2022 г./
“ЕЗУС – МОЙ ПАН”
09:00 – Св. Імша з навукай місійнай
Адарацыя Крыжа
18:30 – Св. Імша з навукай місійнай
Адарацыя Крыжа
Пасля Св. Імшы – Спатканне для моладзі
21:00 – Марыйны заклік
Пятніца /18 лістапада 2022 г./
“ДЗЕНЬ СЯМ’І”
09:00 – Св. Імша з навукай місійнай
Аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
18:30 – Св. Імша з навукай місійнай
Аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
Субота /19 лістапада 2022 г./
“ВОСЬ МАЦІ ТВАЯ”
09:00 – Св. Імша з навукай місійнай
Намашчэнне хворых
13:00 – Св. Імша з благаслаўленнем дзяцей і маці ў благаслаўлёным стане
18:30 – Св. Імша з навукай місійнай
Прысвячэнне Парафіі Маці Божай
Пасля Св. Імшы – Спатканне для моладзі
21:00 – Марыйны заклік
Нядзеля /20 лістапада 2022 г./ Заканчэнне Святых Місій
“БУДЗЬЦЕ СВЕДКАМІ”
09:00 – Св. Імша з навукай місійнай
11:00 – Свіраны і Вярэнькі
13:00 – Св. Імша з навукай місійнай.
Умацаванне памятнай таблічкі.
Благаслаўленне з поўным адпустам.
Шчыра запрашаем да штодённага ўдзелу ў набажэствах і да Сакрамэнту Споведзі
Св. Місіі вядуць Айцы Рэдэмптарысты
ЕЗУС ХРЫСТУС ТОЙ САМЫ ЎЧОРА, І СЁННЯ, І НАВЕКІ!
Аўтар: Адміністратар