21 жніўня, ва ўрачыстасць св. Роха, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў 23-м вернікам Нарачанскай парафіі Сакрамэнт Канфірмацыі.

З даўніх часоў нарачанцы збіраюцца разам перад урачыстасцямі Святога Роха на Саракагадзіннае Набажэнства, каб з падзякай укленчыць перад Езусам у Найсвяцейшым Сакрамэнце, праслаўляючы бязмежную Божую Міласэрнасць, выпрошваючы ўсе патрэбныя ласкі для сябе і парафіі.

Кандыдаты верна падрыхтаваліся да Канфірмацыі праз Сакрамэнт Паяднання, а таксама ўдзелам у Сакарагадзінным набажэнстве.

Нарачанцы упершыню прывіталі з хлебам і кветкамі Мітрапаліта Юзафа Станеўскага. Дзякавалі за сумесную малітву і ўдзелены Сакрамэнт Канфірмацыі.

Аўтар: Кацярына Корабава