29 мая асаблівы дзень для нашай парафіі: 30 дзяцей з нашых сем’яў упершыню ў свае сэрцы, ачышчаныя праз сакрамэнт пакаяння, прынялі Найсвяцейшае Цела і Кроў Езуса Хрыста. Так яны сталі ўдзельнікамі вечнага жыцця, бо Хрыстус кажа: “Хто спажывае Маё Цела і п’е Маю Кроў, будзе жыць вечна.”

Узгадаем жа і мы сваю Першую Святую Камунію і адкрыем нашыя сэрцы, каб заўсёды адчуваць прагенне Боскага Хлеба.

Асаблівым чынам молімся за тых, хто ўпершыню прыняў Пана Езуса ў Эўхарыстыі, за іх бацькоў, хросных і ўсіх родных, а таксама за ўсю нашу парафію, каб з кожным годам павялічвалася колькасць свядомых удзельнікаў Вячэры Пана.

Аўтар: Кацярына Корабава