У Нарачы традыцыя гэтай прыгожай малітвы існуе ўжо каля 20 год. Не адно пакаленне нарачанцаў вырасла, молячыся Навэнну да Дзіцяткі Езуса, і зараз ужо прыводзіць у касцёл на Навэнну сваіх дзяцей.

Праз дзевяць дзён дзеці вечарам збіраюцца ў касцёле на адмысловую малітву да Дзіцяткі Езуса, потым ідуць у працэсіі з запаленымі ліхтарыкамі, удзельнічаюць у Святой Імшы і  на заканчэнне адбываецца лёсаванне фігурак маленькага Езуса, якія можна забраць дамоў на суткі, каб разам з сям’ёй маліцца і выпрошваць для сябе і блізкіх патрэбныя ласкі.

Сёлета каранавірус уносіць карэктывы ў правядзенне гэтай малітвы, і нарачанцы плануюць, калі дазволяць тэхнічныя магчымасці, весці прамую трансляцыю Навэнны да Дзіцяткі Езуса на ютуб канале.

Удзел у Навэнне да Дзіцяткі Езуса – цудоўны спосаб падрыхтаваць свае сэрцы да нараджэння Збаўцы не толькі дзецям, але і дарослым.

https://www.youtube.com/channel/UC412nHX1sJuz2sBu_TXxQvw

Аўтар: Ірына Шнітоўская