З 1 чэрвеня ў нарачанскай парафіі пачнецца традыцыйная акцыя “Малітва за выпускнікоў”.

Чэрвень і ліпень – адказны месяц для тых, хто ў гэтым годзе заканчвае школу і пачынае дарослае жыццё. Каб паспяхова здаць выпускныя і ўступныя экзамены і не памыліцца з выбарам прафесіі, выпускнікам патрэбна наша малітоўная дапамога. Таму заахвочваем саміх выпускнікоў, моладзь, бацькоў, настаўнікаў і ўсіх вернікаў далучыцца да акцыі. Малітва будзе трываць два месяцы: чэрвень і ліпень, таму кожны можа выбраць сабе дзень, у які будзе маліцца ў інтэнцыі ўсіх выпускнікоў.

 Запіс удзельнікаў акцыі праводзіць выпускніца Марыя Ахрамовіч

        Тэлефон (вайбер)  + 37529 9598530

Таксама ёсць магчымасць запісацца онлайн па спасылцы

https://docs.google.com/document/d/1WzBR5XglyZOL1tHY3oGs3SACoiYiF4GR-g-6P5Y1FeA/edit?usp=sharing

Аўтар: Ірына Шнітоўская