Святкаванне ў Нарачы 100-годдзя з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ пераносіцца на восень
18 мая прыпадае 100-ая гадавіна з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ.
2 мая ў нарачанскай парафіі было запланавана ўрачыстае святкаванне гэтай падзеі. Але ў сувязі з пандэміяй каранавірусу святкаванне ў Нарачы 100-годдзя з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ пераносіцца на восень.
Заахвочваем вернікаў парафіі вывучаць духоўную спадчыну Вялікага Папы і маліцца праз яго заступніцтва аб спыненні пандэміі каранавірусу ў Беларусі і свеце.
Аўтар: Ірына Шнітоўская