Запрашаем вернікаў нарачанскай парафіі далучыцца да малітоўнай акцыі “Карта святла”.

Перад святам Вялікадня нарачанцы ўжо ўдзельнічалі ў  агульнахрысціянскай ініцыятыве малітвы аб спыненні пандэміі FinduCovid19.

У Беларусі да малітвы далучыліся 315 чалавек (столькі зарэгістравалася на сайце).

Прыемна адзначыць, што праз дзве гадзіны пасля таго, як заклік да малітвы быў змешчаны на парафіяльным сайце, у сацыяльных сетках і групах, на карце было бачна, што да малітвы далучылася каля 120 нарачанцаў.

Як паведамляе сайт catholic.by, зараз у марыйным санктуарыі ў Шылуве (Літва) распачалі незвычайную малітоўна-дабрачынную акцыю — «Карта святла», на якой анлайн можна пазначыць месца, дзе людзі моляцца аб спыненні пандэміі, а таксама ахвяраваць сродкі на барацьбу з хваробай.

Апошнім часам у СМІ часта з’яўляюцца карты, на якіх пазначаны ачагі эпідэміі каранавірусу. На «Карце святла», змешчанай на сайце марыйнага санктуарыя ў Шылуве, пазначаны месцы, дзе ўзносяцца малітвы аб спыненні пандэміі.

 «Праект пакліканы дапамагчы людзям ва ўсім свеце далучыцца да малітоўнага заступніцтва за тых, каго закранула пандэмія. Ён таксама дае магчымасць падтрымаць іх матэрыяльна», — растлумачыў літоўскі іерарх.

«Мэта гэтай ініцыятывы — пашырэнне паслання надзеі, што разам мы зможам ураўнаважыць статыстыку заражэнняў і смяротнасці статыстыкай малітвы, падтрымкі, адзінства і святла»,– дадаў біскуп Юравічус.

На сённяшні дзень на «Карце святла» запалілася больш за тры з паловаю тысячы агеньчыкаў малітвы ў розных частках свету. Да акцыі далучыліся нават у Турцыі, Ізраілі і Кеніі. У межах праекту ўжо сабрана больш за трынаццаць з паловай тысяч еўра.

Далучыцца да акцыі і запаліць свой агеньчык на «Карце святла» можна тут:

На жаль, рэгістрацыі на рускай ці беларускай мове няма, але ў спасылцы на польскай мове

 на карце клікаем на           

Włączam się do akcji

Далей  там дзе Ja

пішам сваё імя лацінкай

 Там дзе Twoje miasto пішам: Belarus

Далей клікаем на

Zobowiązać się

Пасля гэтага на карце Беларусі з’явіцца яшчэ адно месца, дзе моляцца аб спыненні эпідэміі.

Спадзяёмся , што так жа ахвярна нарачанцы адклікнуцца на новую малітоўную ініцыятыву, каб супольная малітва стала тым святлом, якое дасць надзею збалеламу чалавецтву.

Аўтар: Ірына Шнітоўская