Нарачанцы рыхтуюцца адзначыць Год Святога Яна Паўла ІІ, які з’яўляецца адным з апекуноў парафіі.

Да гэтай падзеі распрацаваны план разнастайных мерапрыемстваў, мэтай якіх з’яўляецца адкрыццё вернікам асобы  і духоўнага навучання Вялікага Папы-славяніна, блізкага кожнаму беларусу.

Прапануем Вашай увазе каляндар Года Святога Яна Паўла ІІ  у парафіі Святога Апостала Андрэя в.Нарач “Адчыніце дзверы Хрысту!” і спадзяёмся, што для кожнага верніка нарачанскай парафіі гэты час стане часам аднаўлення, навяртання і сапраўднага спаткання з Езусам Хрыстом.

Каляндар Года Святога Яна Паўла ІІ  у парафіі Святога Апостала Андрэя в.Нарач

“Адчыніце дзверы Хрысту!”

Студзень

Марыйныя набажэнствы ў кожную трэцюю нядзелю месяца як выраз пашаны да  Марыі – Маці нашага Збаўцы

Катэхэзы для дарослых, прысвечаныя жыццю і навучанню Святога Яна Паўла ІІ

Катэхэзы для дзяцей і моладзі, прысвечаныя жыццю і навучанню Святога Яна Паўла ІІ як падрыхтоўка да конкурсу ведаў “Адчыніце дзверы Хрысту!”

Ушанаванне рэліквій Святога Яна Паўла ІІ (16 чысла кожнага месяца)

Люты

Сусветны дзень хворых.  Споведзь і Сакрамэнт намашчэння хворых для тых вернікаў парафіі, якія па стане здароўя не могуць наведваць касцёл

Акцыя “У кожным бачыць Хрыста!”  Апека над хворымі, састарэлымі, інвалідамі праз аказанне ім духоўнай, фізічнай і матэрыяльнай дапамогі

Сакавік

Удзел у набажэнствах Крыжовага шляху як падзяка за дар збаўлення і перапрашэнне за асабістыя грахі і грахі ўсяго свету

Велікодная споведзь і прыняцце сакрамэнтаў хворымі і пажылымі людзьмі  па ўсіх вёсках парафіі

Велікапосныя рэкалекцыі “Хрыстус ведае, што носіць у сабе чалавек”

Красавік

Святкаванне 15 гадавіны са дня смерці Святога Яна Паўла ІІ. Працэсія да помніка Святога Яна Паўла ІІ, малітва ля помніка як выраз удзячнасці за прысутнасць у нарачанскім касцёле рэліквій Папы Божай міласэрнасці

Конкурс ведаў для дзяцей і моладзі “Адчыніце дзверы Хрысту!”, прысвечаны асобе Святога Яна Паўла ІІ

Святкаванне 81 гадавіны святарства святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка. “Святы Ян Павел ІІ і кардынал Казімір Свёнтак: апосталы нашых часоў”

Май

Маёвыя і чэрвеньскія набажэнствы каля вясковых прыдарожных крыжоў і капліц як публічнае сведчанне Божай прысутнасці ў свеце

Цэлебрацыя Святых Імшаў каля вясковых прыдарожных крыжоў і капліц  для магчымасці ўдзелу ў іх людзей сталага ўзросту

Дэканальны конкурс песні “Спевам славім Бога”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ

Святкаванне 100-годдзя з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ:

Святая Імша-падзяка за ласкі, атрыманыя праз заступніцтва Святога Яна Паўла ІІ.

 Конкурс выпечкі “папскіх крэмувэк”

Святочны канцэрт

Конкурс малюнкаў для дзяцей і моладзі “Не бойцеся адчыніць дзверы Хрысту”

Флэшмоб у гонар 100-годдзя з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ

Прэзентацыя экскурсіі “Ён адышоў і адначасова застаўся з намі”

Чэрвень

Святая Імша ў інтэнцыі выпускнікоў мясцовых школ: у дарослае жыццё – з Езусам Хрыстом

Працэсія на ўрачыстасць Божага Цела па вуліцах Нарачы як публічнае сведчанне веры і знак прысутнасці Езуса ў Эўхарыстыі

Ліпень

ХХV юбілейная пешая пілігрымка  Нарач-Будслаў: Тры дні з Езусам і Марыяй

ІІ роварная пілігрымка на Мядзельскую Кальварыю: шляхам любові і прабачэння

Навэнна перад урачыстасцю Маці Божай Шкаплернай. Шкаплер – знак матчынай апекі. Праз Марыю да Хрыста. Удзел вернікаў парафіі ў гудагайскіх урачыстасцях

Фотавыстава “Святы Ян Павел ІІ і кардынал Казімір Свёнтак. Вам не здаецца, што яны падобныя?”,  прымеркаваная да 9 гадавіны са дня смерці першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтка. Акцыя “Кветкі для Кардынала” як прыклад памяці пра чалавека, чыё жыццё было прыкладам вернасці Хрысту

Жнівень                                 

“Сорак гадзін з Езусам Хрыстом”. Саракагадзіннае набажэнства перад урачыстасцю Святога Роха як выраз падзякі Усемагутнаму Богу за апеку над парафіяй

Урачыстасць Святога Роха ў парафіі. Сакрамэнт Канфірмацыі: быць сведкам Хрыста

Верасень

Асвячэнне школьных прыладаў і малітва за студэнтаў і школьнікаў: у новы катэхетычны і навучальны год з Божым благаслаўленнем

Акцыя “Партфель школьніка” як дапамога дзецям з малазабяспечаных сем’яў падрыхтавацца да школы

Пілігрымка парафіянаў на радзіму Святога Яна Паўла ІІ

Кастрычнік        

Ружанцовае набажэнства як падзяка за Год Святога Яна Паўла ІІ

Літургічны ўспамін Святога Яна Паўла ІІ. Ушанаванне рэліквій Святога. Працэсія да помніка Святому Яну Паўлу ІІ

Фотаконкурс “Любоў мне ўсё праясніла  …”

Малітва за ўсіх памерлых парафіі, ушанаванне памяці ахвяраў сусветных войнаў

Лістапад

Дэканальнае спатканне моладзі “Андрэйкі”. Хрысціянскі інтэлектуальны батл, прысвечаны асобе і навучанню Святога Яна Паўла ІІ

Снежань

Споведзь і прыняцце сакрамэнтаў хворымі і пажылымі людзьмі  па ўсіх вёсках парафіі як знак таго, што Езус у цярпенні ніколі не пакідае чалавека аднаго

Адвэнтавыя рэкалекцыі “Жыццё і навучанне Святога Яна Паўла ІІ”

Навэнна да Дзіцяткі Езуса як падзяка малодшага пакалення за ўцелаўленне Спрадвечнага Слова

Акцыя “ Святы Мікалай ідзе да дзяцей” як магчымасць падарыць свята дзецям з малазабяспечаных сем’яў парафіі

Традыцыйнае каляднае ламанне аплаткам для дзяцей, моладзі і розных парафіяльных груп як сведчанне еднасці і братэрскай любові

Сумесная акцыя “Падары цяпло свайго сэрца” парафіяльнай суполкі “CARITAS” і моладзі парафіі. Віншаванне са святамі Божага нараджэння састарэлых і адзінокіх людзей

Аўтар: Ірына Шнітоўская