У суботу 25 студзеня ў Нарачы адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі біскупа Юрыя Касабуцкага ў 6-ую гадавіну біскупскага пасвячэння.

Цэлебрацыя Святых Імшаў за біскупа Юрыя ў гадавіну біскупскай сакры ў Нарачы стала добрай традыцыяй.

Ініцыятарам малітвы за іерарха стала моладзь парафіі, якая як падарунак на біскупскае пасвячэнне ўтварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя Касабуцкага.

Аўтар: Ірына Шнітоўская