У Нарачы рыхтуюцца адзначыць 105-ую гадавіну з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка
З гэтай нагоды ў парафіі праводзіцца акцыя “Кветкі для Кардынала”, якая для нарачанцаў стала ўжо традыцыйнай.
У панядзелак, 21 кастрычніка, у 17.45 нарачанцы правядуць Ружанец, складзены паводле духоўнай спадчыны кардынала naracz.by, пасля чаго адбудзецца Святая Імша за святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка.
Не застаецца ў баку ад святкавання і моладзь парафіі, якая да гэтага юбілею рыхтуе інтэрактыўны літаратурна-музычны праект “Жыццё, як катэхізіс”.
Аўтар: Ірына Шнітоўская