Конкурс відэаролікаў “Гісторыя нарачанскай парафіі вачыма вернікаў”.
Да 585-годдзя пабудовы першага драўлянага касцёла і 115-годдзя кансэкрацыі цяперашняй святыні ў Нарачы будзе праводзіцца конкурс відэаролікаў “Гісторыя нарачанскай парафіі вачыма вернікаў”.
Што трэба зрабіць, каб стаць удзельнікам конкурсу?
Напэўна, у кожнага з вас ёсць прабабулі, прадзядулі, бабулі, дзядулі, мамы, таты, суседзі і знаёмыя, якія могуць шмат расказаць пра гісторыю нарачанскай парафіі, асабліва пра мінулыя, даўнейшыя часы.
Бярыце ў рукі смартфон і здымайце гэтых людзей. Няхай яны раскажуць, чым і як жыла наша парафія раней. Магчыма, вам удасца даведацца яшчэ невядомыя факты з жыцця нарачанскай парафіі.
На конкурс прымаюцца відэаролікі даўжынёй 1-2 хвіліны.
У пачатку роліка той, каго здымаюць, павінен сказаць сваё прозвішча, імя і месца жыхарства.
У роліку трэба асвятліць эпізод, звязаны з гісторыяй касцёла ці парафіі.
Відэаролік неабходна выслаць на вайбер:
+375295527916 (Ірына Антонаўна)
Конкурсныя работы будуць прымацца да 15 жніўня. Пасля яны будуць размешчаны на парафіяльным сайце для прагляду.
Усе ўдзельнікі конкурсу 18 жніўня з рук мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча атрымаюць прызы.
За тры самыя цікавыя, пазнавальныя і крэатыўныя ролікі ўдзельнікі атрымаюць суперпрызы.
Аўтар: Ірына Шнітоўская