Нарачанская пілігрымка запрашае ў шлях да Маці Божай Будслаўскай
Дарагія сябры! Запрашаем Вас да ўдзелу ў пешай пілігрымцы Нарач-Будслаў, якая адбудзецца з 3 па 5 ліпеня. Пілігрымка распачнецца 3 ліпеня Святой Імшой у 12.30.
Кошт пілігрымкі 10 рублёў.
У гэтым годзе абавязкова, каб кожны ўдзельнік пілігрымкі да 18 год меў дазвол ад бацькоў на ўдзел у пілігрымцы.
У кожнай парафіі прыказам неабходна назначыць адказных за жыццё і здароўе непаўналетніх.
Дадому пілігрымы з іншых парафій дабіраюцца самастойна.
Кожны ўдзельнік пешай пілігрымкі павінен мець:
зручны абутак
цёплыя рэчы
сродкі асабістай гігіены ( у тым ліку крэм ад сонца, вільготныя сурвэткі)
дажджавік
галаўны ўбор
талерку (глыбокую), відэлец
што-небудзь пад’есці, невялікую бутэльку пітной вады
лекі, асабліва тыя, якія прымаеце асабіста, пластыр
малітоўнік
ружанец
карымат
спальнік
невялічкі заплечнік (куды пакласці рэчы, патрэбныя на кожны дзень)
Не забудзьце пра добры настрой, усмешку і ветлівасць!
У пілігрымцы катэгарычна забараняецца:
Ужываць алкаголь
Курыць цыгарэты
Брыдкасловіць
Пілігрымы павінны выконваць усе патрабаванні арганізатараў пілігрымкі.
За парушэнне правілаў паводзін у пілігрымцы арганізатары маюць права выключыць удзельніка з пілігрымкі.
Запісацца ў пілігрымку можна ў Ірыны Антонаўны.
Тэл. + 375295527916; + 375447599118.
Шаблон заявы бацькоў:
Арганізатарам пешай пілігрымкі
Нарач-Будслаў
Івановай І.І.
ЗАЯВА
Я, Іванова І.І., не супраць, каб мая дачка Іванова Марыя ўдзельнічала ў пешай пілігрымцы Нарач-Будслаў з 3 па 5 ліпеня 2019 года.
5 ліпеня мая дачка едзе дадому ў 21 гадзіну на аўтобусе.
Або
5 ліпеня я забіраю сваю дачку ў 21 гадзіну пад сваю адказнасць.
Дата Подпіс
Аўтар: Ірына Шнітоўская