У нядзелю, 5 мая, у нарачанскай парафіі будзе адзначацца 5 гадавіна кананізацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ.

Святую Імшу ў гэты дзень у Нарачы ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

У праграме святкавання традыцыйны конкурс выпечкі “папскіх крэмувэк” і канцэрт гурта “Подых Духа”.

Нарачанскія дзеці і моладзь таксама рыхтуюцца да гэтай падзеі праз удзел у танцавальным фішмобе ў гонар Святога Яна Паўла ІІ і конкурсе малюнкаў “Сям’я – крыніца радасці і надзеі моладзі”.

Аўтар: Ірына Шнітоўская