З нагоды Года моладзі, які аб’яўлены ў Каталіцкім Касцёле Беларусі, у нарачанскай парафіі аб’яўляецца конкурс малюнкаў “Патрабуйце ад сябе, нават калі іншыя ад вас нічога не патрабуюць”, названы словамі Святога Яна Паўла ІІ, улюбёнага святога нарачанцаў.

Мэта правядзення конкурсу – прыцягнуць увагу маладых нарачанцаў да Года моладзі, які адзначаецца ў касцёле Беларусі, і заахвоціць дзяцей і моладзь да пастаяннай працы над сабой.

Узнагароды ўдзельнікі конкурсу атрымаюць падчас святкавання ў нарачанскай парафіі 4 гадавіны кананізацыі Святога Яна Паўла ІІ.

 

Аўтар: Ірына Шнітоўская