У мінулым годзе ў Беларусі шырока адзначалася 500-годдзе першай беларускай Бібліі, надрукаванай Францішкам Скарынам.

Нарачанская парафія далучылася да святкавання юбілею правядзеннем конкурсу малюнкаў, конкурсу ведаў для дзяцей і моладзі.

Часопіс “Маленькі Рыцар Беззаганнай” праводзіў конкурс малюнкаў ”Наш Першадрукар”, у якім таксама прынялі ўдзел дзеці і моладзь з нарачанскай парафіі.

Падведены вынікі конкурсу і з радасцю хочацца адзначыць, што юныя нарачанскія мастакі занялі і першае (Таццяна Жалкоўская), і другое (Марыя Несвятаева), і трэцяе (Ганна Кумішча, Дамініка Мініч) месцы.

У нядзелю, 18 сакавіка,  пасля Святой Імшы ад імя рэдактара часопіса Ірыны Жарнасек дыпломамі і падарункамі былі ўзнагароджаны пераможцы і ўдзельнікі гэтага конкурсу.

 

Аўтар: Ірына Шнітоўская