На працягу Вялікага посту ў нарачанскім касцёле Крыжовы шлях будзе адбывацца кожны будны дзень а 18.00.

У пятніцу Крыжовы шлях  праводзяць дзеці і моладзь.

У нядзелю Крыжовы шлях а 10.00 і а 13.00.

У аўторак Крыжовы  шлях ахвяруецца ў інтэнцыі дару цвярозасці.  У чацвер Крыжовы шлях будзе ахвяраваны ў інтэнцыі святароў і аб пакліканнях да службы Божай. У пятніцу – будзе адбывацца ў інтэнцыі выпрошвання Божай міласэрнасці для  парафіі і ўсяго свету. У нядзелю Крыжовы шлях будзе ахвяраваны за ўсю парафію з просьбай да Бога аб добрым  духоўным плёне Вялікага посту, асаблівай ласцы навяртання на час парафіяльных рэкалекцый і велікоднай споведзі.

Запрашаем і заахвочваем Вас да асабістага ўдзелу ў вeлікапосных набажэнствах, каб разважанне мукі Збавіцеля стала для кожнага сілай да навяртання.

Аўтар: Ірына Шнітоўская