28 студзеня ў Нарачы будуць маліцца за біскупа Юрыя Касабуцкага
У нядзелю, 28 студзеня, у нарачанскім касцёле адбудзецца Святая Імша за біскупа Юрыя Касабуцкага з нагоды чацвёртай гадавіны біскупскай сакры.
Ужо традыцыйна Святая Імша будзе цэлебравацца па просьбе моладзі парафіі, якая чатыры гады таму як падарунак на біскупскае пасвячэнне ўтварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя.
Чатыры гады моладзь трывае ў малітве, паказваючы прыклад духоўнай апекі над тымі, каму даручаны клопат пра развіццё касцёла на Беларусі.
Аўтар: Ірына Шнітоўская