22 кастрычніка – літургічны ўспамін Святога Яна Паўла ІІ
У нядзелю, 22 кастрычніка, у Нарачы адзначаць літургічны ўспамін Святога Яна Паўла ІІ.
Святкаванне ўрачыстасці распачнецца ў 10.30 канцэртам у гонар Святога Яна Паўла ІІ аркестра “Нарачанскі бамонд” і вакальнай групы “Апельсін”. Таленавітая нарачанская моладзь ужо ў мінулым годзе радавала вернікаў парафіі сваім выступленнем. Сёлета юныя артысты рыхтуюць новую праграму, каб парадаваць сваіх слухачоў.
Пасля канцэрта адбудзецца Святая Імша.
Таксама ў праграме святкавання – працэсія да помніка Святога Яна Паўла ІІ і ўшанаванне яго рэліквій.
pll_e('post_autor'); ?>: Ірына Шнітоўская![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)