Памяць людская – вялікі мастак: так перажытае ажыўляе
У Нарачы рыхтуюцца адзначыць 103-ую гадавіну з дня нараджэнння кардынала Казіміра Свёнтка. З гэтай нагоды ў парафіі экспануецца фотавыстава “Памяць людская – вялікі мастак: так перажытае ажыўляе”.
На фотавыставе змешчаны здымкі розных гадоў, якія захавалі памяць пра візіты кардынала Казіміра Свёнтка ў нарачанскую парафію, а нарачанцаў – у Пінск. Частка здымкаў фотавыставы расказвае пра тое, як вернікі парафіі захоўваюць памяць пра памерлага кардынала.
Традыцыйна 21 кастрычніка ў Нарачы будзе цэлебравацца Святая Імша за святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка.
pll_e('post_autor'); ?>: Ірына Шнітоўская![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)