Акцыя “Кветкі для Кардынала” як знак памяці і падзякі за жыццё, прысвечанае Богу
Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць шостую гадавіну са дня смерці кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 21 ліпеня.
Зараз у нарачанскай парафіі праходзіць акцыя “Кветкі для Кардынала”. Падчас гэтай акцыі вернікі збіраюць грошы, на якія потым будуць куплены кветкі і ў дзень смерці Казіміра Свёнтка перададзены ў Пінск.
Дарэчы, такая акцыя ўжо праводзілася ў парафіі да 100-годдзя садня нараджэння, да пятай гадавіны са дня смерці, да чарговай гадавіны святарства кардынала. Так што можна казаць пра тое, што гэта акцыя для нарачанцаў ужо стала традыцыйнай.
Нарачанцы заўсёды з вялікай любоўю і пашанай адносіліся да асобы кардынала Казіміра Свёнтка. Не адно пакаленне нарачанскай моладзі выхавана на прыкладзе гэтага ахвярнага пастыра і сапраўднага сведкі веры.Так год таму, у пятую гадавіну са дня смерці кардынала Свёнтка, менавіта маладыя нарачанцы ад імя ўсіх парафіянаў прынеслі кветкі ў крыпту, дзе спачывае іерарх.
21 ліпеня, у шостую гадавіну смерці Казіміра Свёнтка, у Нарачы будзе цэлебравацца Святая Імша за святой памяці першага беларускага кардынала.