28 чэрвеня пасля Святой Імшы ў 12.30 з Нарачы вырушыць ХХІІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў.

Нарачанская пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання».

Агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка Усемагутнаму Богу за перэгрынацыю фігуры Маці Божай Фацімскай не толькі ў Нарачы, але і ва ўсім Мядзельскім дэканаце.

Нарачанская пілігрымка зноў запрашае ўсіх сваіх сяброў, каб разам з Марыяй праслаўляць Усемагутнага Бога за Яго дабрадзействы і выпрошваць спакой для ўсяго свету.

Па пытаннях запісу ў пілігрымку звяртацца да Шнітоўскай Ірыны:

м. + 375447599118  Velcom;    +375295527916   МТС;     д. т. 45257

Кошт пілігрымкі  10 рублёў. Запіс у пілігрымку да 25 чэрвеня.

Аўтар: Ірына Шнітоўская