З 1 чэрвеня ў нарачанскай парафіі пачнецца акцыя “Малітва за выпускнікоў”. Чэрвень і ліпень – адказны месяц для тых, хто ў гэтым годзе заканчвае школу і пачынае дарослае жыццё. Каб паспяхова здаць выпускныя і ўступныя экзамены і не памыліцца з выбарам прафесіі, выпускнікам патрэбна наша малітоўная дапамога. Таму заахвочваем саміх выпускнікоў, моладзь, бацькоў, настаўнікаў і ўсіх вернікаў далучыцца да акцыі. Малітва будзе трываць два месяцы: чэрвень і ліпень, таму кожны можа выбраць сабе дзень, у які будзе маліцца ў інтэнцыі ўсіх выпускнікоў. Запіс удзельнікаў акцыі праводзіць выпускніца Ірэна Ахрамовіч.

Аўтар: Ірына Шнітоўская