7 мая ў Нарачы адбудзецца святкаванне трэцяй гадавіны кананізацыі Яна Паўла ІІ. У гэты дзень Святую Імшу ў нарачанскім касцёле будзе цэлебраваць біскуп Юрый Касабуцкі.

Праграма святкавання ў Нарачы
Дня Святога Яна Паўла ІІ
07.05.2017

10.15 Сустрэча ля касцёльнай брамы вернікамі парафіі біскупа Юрыя Касабуцкага

– ускладанне біскупам Юрыем кветак да помніка Святога Яна Паўла ІІ

– прывітанне нарачанскімі гаспадынямі – удзельніцамі конкурсу выпечкі “папскіх пірожных”– біскупа Юрыя (прыкасцёльны пляц)

10.30 Канцэрт у гонар Святога Яна Паўла ІІ фальклорнага калектыву “Паазер’е”

11.00 Святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі)

– на заканчэнне ўзнагароджанне біскупам Юрыем лепшых нарачанскіх гаспадынь і пераможцаў конкурсу малюнкаў “Фацімскае пасланне Марыі”

– ушанаванне рэліквій біскупам Юрыем і святарамі

– ушанаванне рэліквій Святога Яна Паўла ІІ вернікамі парафіі

Аўтар: Ірына Шнітоўская