У нядзелю 24 студзеня ў 10.30 у Нарачы адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі біскупа Юрыя Касабуцкага ў 7-ую гадавіну біскупскага пасвячэння.

Цэлебрацыя Святых Імшаў за біскупа Юрыя ў гадавіну біскупскай сакры ў нарачанскай парафіі стала добрай традыцыяй.

Ініцыятарам малітвы за іерарха стала моладзь, якая 7 год таму як падарунак на біскупскае пасвячэнне ўтварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя Касабуцкага і да гэтага часу верна трывае ў малітве, выпрошваючы патрэбныя ласкі для плённага служэння Богу і людзям.

Аўтар: Ірына Шнітоўская