З радасцю хочам паведаміць, што ў анлайн-конкурсе ведаў “Святы Ян Павел ІІ – Вялікі Папа” прыняло ўдзел 96 чалавек.

Прыемна адзначць, што ўдзел у конкурсе прынялі прадстаўнікі ўсіх чатырох дыяцэзій Беларусі. Акрамя нарачанцаў, удзельнікамі конкурсу сталі вернікі з Мінска, Брэста, Магілёва, Гродна, Гомеля, Ашмянаў, Шчучына, Маладзечна, Глыбокага, Ліды, Нясвіжа, Докшыцаў, Вілейкі, Слоніма і яшчэ са многіх мястэчкаў і вёсак Беларусі, а таксама з Францыі і Дзюсэльдорфа. Так што нарачанскі конкурс ведаў па праву можна лічыць міжнародным.

Усе ўдзельнікі конкурсу паказалі цудоўныя веды біяграфіі і духоўнай спадчыны Святога Яна Паўла ІІ.

Самым складаным для ўдзельнікаў конкурсу было пытанне: працягнуць думку Святога Яна Паўла ІІ “З крыжа не сыходзяць, на крыжы паміраюць”.

А вось адзінае пытанне, на якое правільна адказалі ўсе 96 удзельнікаў, было таксама звязана з навучаннем Вялікага Папы: “Пераможам не зброяй, а любоўю”.

На думку арганізатараў, гэта з’яўляецца сімвалічным, таму што Святы Ян Павел ІІ усё сваё жыццё жыў з любоўю і дзеля любові, і хочацца верыць, што ўдзельнікі конкурсу ведаў пра Святога Яна Паўла ІІ гэту навуку любові Вялікага Папы панясуць і праз сваё жыццё.

Пераможцамі анлайн-конкурсу ведаў, прысвечанага 100-годдзю са дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ, сталі наступныя ўдзельнікі з Нарачы:

Першая ўзроставая група:

Сіськевіч Мікалай

Лішчэўскі Ігнат

Мініч Арсеній

Мількевіч Дамініка

Мініч Дамініка

Другая ўзроставая група:

Міронаў Дзяніс

Куркуль Ульяна

Грышкевіч Ангеліна

Кісель Аліна

Размыслоўская Яўгенія

Трэцяя ўзроставая група:

Ахрамовіч Марыя

Сіськевіч Надзея

Жалубоўская Яна

Чацвёртая ўзроставая група:

Школіна Ірына

Цярпента Вольга

Ахрамовіч Алена

Пераможцамі анлайн-конкурсу ведаў, прысвечанага 100-годдзю са дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ, сталі наступныя ўдзельнікі з іншых парафій, якія набралі максімальную колькасць балаў – 20:

Міцкевіч Юлія        Брэст парафія Маці Божай Каралевы

Каспар Лілія            Ліда парафія Узвышэння Святога Крыжа

Алесь                        Францыя

Пясецкі Сяргей       Вілейка парафія Узвышэння Святога Крыжа

Гецольд Віталій       Ваўкавыск парафія Святога Вацлава

Падарункам для ўсіх удзельнікаў конкурсу ведаў пра Святога Яна Паўла ІІ стане Святая Імша, якая будзе цэлебравацца ў іх інтэнцыі ў Нарачы 19 мая ў 8.30.

Пераможцы конкурсу з Нарачы атрымаюць узнагароды восенню падчас святкавання Дня памяці Святога Яна Паўла ІІ.

Пераможцам конкурсу з іншых парафій неабходна паведаміць свой паштовы адрас на вайбер +375295527916 для магчымасці арганізатарам адправіць падарунак поштай.

Аўтар: Ірына Шнітоўская