15 год малітвы, або Паўтары тысячы ўратаваных жыццяў
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у нарачанскай парафіі ўжо ў 15 раз адбылася акцыя “Духоўнага ўсынаўлення” ненароджанага дзіцяці. Каля 80 вернікаў парафіі ўзялі на сябе абавязак маліцца за дзіця, якому пагражае небяспека аборту.
Калі заняцца статыстыкай і зазірнуць у парафіяльную кнігу “Духоўнага ўсынаўлення”, то можна падлічыць, што за 15 год, падчас якіх нарачанцы моляцца за ненароджаных дзяцей, уратавана каля 1500 жыццяў немаўлят.
«Духоўнае ўсынаўленне» — гэта малітоўны абавязак канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ратавання ва ўлонні маці жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай. Сутнасць яго заключаецца ў штодзённай малітве на працягу дзевяці месяцаў. Распачынаецца гэтая малітва ва ўрачыстасць Звеставання Пана і заканчваецца ва ўрачыстасць Нараджэння Пана Езуса. Складаецца яна са спецыяльнай малітвы ў інтэнцыі дзіцяці, імя якога ведае Бог, а таксама з адной з таямніц святога Ружанца і дабравольнага выканання якой-небудзь рэлігійнай практыкі. Да гэтай справы можа далучыцца кожны чалавек, які палічыць, што зможа выканаць прыняты абавязак.
У нарачанскай парафіі гэта акцыя праводзіцца з 2006 года, і па традыцыі тыя асобы, якія бяруць на сябе абавязак духоўнага ўсынаўлення, выйшаўшы да алтара, разам прамаўляюць формулу абяцання і супольна чытаюць адпаведныя малітвы.
pll_e('post_autor'); ?>: Ірына Шнітоўская![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)