Адкуль узялася такая назва моладзевага праекту, прысвечанага 105-ай гадавіне з дня нараджэння кардынала Свёнтка? Яе прадыктавала само жыццё.

Калі Казімір Свёнтак ляжаў хворы ў шпіталі, нарачанцы адпраўлялі яму паштоўкі са словамі падтрымкі. На адной з паштовак было напісана, што жыццё Яго Эмінэнцыі – гэта “катэхізіс, па якім можна вучыць маладое пакаленне сапраўднай веры”. Так у адносінах да кардынала Казіміра Свёнтка гэтыя словы сталі крылатымі.

Чаму мы Вас запрашаем на рэкалекцыі з кардыналам?
Таму, што пасля прагляду гэтага фільма “на душы становіцца так чыста і светла, быццам ты ў споведзі пабыў”.
Гэта яшчэ адна крылатая фраза, якую 10 год назад вымавіла наша нарачанская дзяўчынка пасля таго, як пабывала на сустрэчы з кардыналам Свёнткам у Пінску.


Запрашаем на дваццаціхвілінныя рэкалекцыі з кардыналам Казімірам Свёнткам, каб адарвацца ад мітусні, крыку і гаму сучаснага свету, фальшывых ідалаў і прарокаў і апынуцца ў свеце любові, гармоніі, прабачэння і сапраўднага служэння Хрысту.

Аўтар: Ірына Шнітоўская