2019 год для нарачанцаў – гэта год юбілеяў. Так, у гэтым годзе спаўняецца 585 год, калі ў Кабыльніку быў пабудаваны першы драўляны касцёл, а таксама 115 год кансэкрацыі цяперашняй святыні.

Урачыстае святкаванне гэтай падзеі запланавана на нядзелю, 18 жніўня, калі ў парафіі будзе адзначацца адпустовая ўрачыстасць ва ўспамін Святога Роха.

Святую Імшу ў 12 гадзін у гэты дзень узначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас Святой Імшы групе нарачанскай моладзі будзе ўдзелены Сакрамэнт Бежмавання.

Гэтай урачыстасці будзе папярэднічаць Саракагадзіннае набажэнства, якое штогод праводзіцца ў парафіі перад успамінам Святога Роха.

Аўтар: Ірына Шнітоўская