У Нарачы праходзіць конкурс дзіцячых малюнкаў “Не бойцеся адчыніць дзверы Хрысту”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ
Сітуацыя, якая склалася зараз, зрабіла немагчымым у маі святкаванне ў Нарачы 100-годдзя з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ, хоць нарачанцы загадзя рыхтаваліся да гэтай падзеі.
Кс. Я. Твардоўскі пісаў: “Калі Бог зачыняе дзверы – Ён расчыняе акно”.
Так, гэтым “расчыненым акном” стала правядзенне анлайн конкурсу малюнкаў для дзяцей парафіі. Маладыя нарачанскія мастакі дасылаюць свае малюнкі ў групы, сацыяльныя сеткі і тым самым даюць сваё сведчанне пра тое, што прыклад жыцця і навучання Святога Яна Паўла ІІ дае багаты плён.
Гэты новы фармат, “зачыненыя дзверы”, сталі магчымасцю далучыцца да конкусу дзеткам з Мінска і Пінска. Іх бацькі паходзяць з Нарачы і, выхаваныя на прыкладзе асобы Святога Яна Паўла ІІ, перадаюць навуку любові і прабачэння Вялікага Папы сваім дзецям.
Прапануем Вам пазнаёміцца з творчымі працамі нарачанскіх мастакоў.
Гэта іх сведчанне.
Не бывае сітуацыі без выйсця.
Калі Бог зачыняе дзверы – Ён расчыняе акно.
Аўтар: Ірына Шнітоўская