Арган (ад лац. organum ― «інструмент») — клавішна-духавы музычны інструмент. З’яўленне аргана на тэрыторыі сучаснай Беларусі звязана з пашырэннем будаўніцтва касцёлаў у XV — XVI стст. У XVII ст. тэрыторыя бытавання аргана на Беларусі значна пашыраецца.

Арган нарачанскага касцёла пабудаваны ў 1902 г., з’яўляецца самым вялікім у Беларусі і самым познім з вядомых арганаў фабрыкі “F.Weissenborn Jakobstadt”, (горад Якабштадт, цяпер Екапбліс, Латвія. З 1917 года фабрыка не існуе). 

Праспект аргану быў зроблены па эскізе Taf.III з каталога арганных праспектаў 1890 г. фірмы “August und Max Graef” з Эрфурта (Германія).

Эскіз Taf.III з каталога арганных праспектаў 1890 г. фірмы “August und Max Graef”
Эскіз Taf.III з каталога арганных праспектаў 1890 г. фірмы “August und Max Graef”

Арган налічвае 2426 труб (2400 звукавых і 26 дэкаратыўных). Нажаль з-за даступнасці аргана звонку частка труб была скрадзена, або пашкоджана у часы вайны і пасляваенны час. Асаблівасцю аргана з’яўляецца наяўнасць спецыяльнай прылады «Tremola», праз якую інструмент можа выдаваць характэрны дрыжачы гук «жалоснага» тэмбру. 

Паветра у арган нагнятаецца мехам, які накачваецца фізічна, нажная калькацыя.

Арган мае 2 механічныя мануалі і педаль. Рэгістры пераключаюцца таксама механічна. Мануалі зазмешчаны з левага боку ад фасаду, убудаваныя у корпус.

Арган мае наступныя рэгістры:

Manual I (C-f”’)   

 

Forte (Mixtur)
Octave 2′
Quinte 3′
Flöte 4′
Octave 4′
Hohlflöte 8′
Principal 8′
Bordun 16′

Manual II   

 

Geigenprincipal 8′
Gambe 8′
Aeoline 8′
Piano 8′
Flöte 8′

 

Coppel

Pedal   

 

Posaune 16′
Bass 8′
Bass 16′

 

 
 
Signal

    

 

 

 

 

 

 
Tympan

У розныя часы ў касцёле працавалі знакамітыя арганісты. Імя першага арганіста гісторыя, нажаль, не захавала. з 1919 па 1925 год арганістам у касцёле працаваў Ігнацы Кучынскі, у 1930 прыязджаў знакаміты арганіст Браніслаў Каравацкі – пры ім касцёлны хор налічваў 40 чалавек.

У часы Другой сусветнай вайны і часы савецкага атэізму арганная культура прыйшла у заняпад. Але у пачатку 90-х гадоў дзякуючы намаганням айца Аўгустына, айца Аркадзія і Галавача Аляксандра (выкладчыка нарачанскай дзіцячай музычнай школы) арган пасля невялікага механічнага рамонту зноў загучаў. Цяпер у касцёле 2 арганісты: Галавач Аляксандр і Маслава Жанна (дзіцячы хор).

На сённяшні дзень арган патрабуе капітальнага рамонту. З моманту пабудовы ён ніразу не рамантаваўся. Таксама патрабуецца замена калькацыйнага механізму на электраматор.