Прапануем вашай увазе фотаздымкі са Святога Пасхальнага Трыдуума ў нашай парафіі…
25 красавіка 2011 18:59
“Мяне ўратавала моцная, непахісная вера”
Да 72 гадавіны Святарства кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 8 красавіка 2011 года, моладзь нарачанскай парафіі рыхтуе тэатральную пастаноўку “Мяне ўратавала моцная, непахісная вера”. У мінулым годзе напярэдадні 71 гадавіны Святарства Яго Эмінэнцыі ў парафіі праводзіўся конкурс ведаў для дзяцей і моладзі “Жыццё, аддадзенае выхаванню, жыццё, аддадзенае чалавеку”, прысвечаны асобе кардынала Казіміра. 10 абсалютных […]
5 красавіка 2011 10:17
Вернікі нарачанскай парафіі пачынаюць непасрэдную духоўную падрыхтоўку да беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ. З гэтай нагоды запланаваны шэраг мерапрыемстваў, якія наблізяць да нарачанцаў асобу Вялікага Папы, дапамогуць яшчэ глыбей пазнаёміцца з яго жыццём і навучаннем. Так для вернікаў парафіі запланаваны цыкл канферэнцый, якія пачнуцца 2 красавіка ў шостую гадавіну смерці Слугі Божага Яна Паўла […]
28 сакавіка 2011 17:30
Сёння, 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, ва ўсіх касцёлах Беларусі прайшла акцыя “Духоўнае ўсынаўленне”, накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. У нашай парафіі гэта акцыя праводзіцца ўжо не ўпершыню, і па традыцыі тыя асобы, якія бяруць на сябе абавязак духоўнага ўсынаўлення, выйшаўшы да алтара, разам прамаўляюць формулу абяцання і супольна […]
25 сакавіка 2011 21:24
Пілігрымка нарачанцаў на беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла ІІ
1 мая 2011 года 30 пілігрымаў з нашай парафіі плануюць свой удзел у Святой Імшы ў Ватыкане, падчас якой адбудзецца беатыфікацыя Вялікага Папы Яна Паўла ІІ. Таксама ў парафіі завяршаецца распрацоўка плана мерапрыемстваў, якія будуць садзейнічаць духоўнай падрыхтоўцы нарачанцаў да гэтай важнай падзеі ў жыцці Каталіцкага Касцёла.
22 сакавіка 2011 10:31
Вернікі нарачанскай парафіі далучаюцца да малітвы каталіцкай супольнасці Беларусі і ўсіх людзей добрай волі за здароўе кардынала Казіміра Свёнтка. Пачынаючы з чацвярга, кожны дзень на Святых Імшах, падчас Крыжовых дарог нарачанцы моляцца ў інтэнцыі выздараўлення кардынала Казіміра. Таксама ў нашай парафіі ўжо больш года за ксяндза-кардынала моліцца “Маргарытка”. Але не толькі ўдзельнікі “Маргарыткі”, а і […]
19 сакавіка 2011 15:14
На пачатку Вялікага посту ўсім наведвальнікам нашага сайта прапануем Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага і жадаем, каб час посту стаў часам духоўнай адновы і навяртання. Крыжовы шлях са Святым Юзафам паводле разважанняў ксяндза Яна Твардоўскага Ёсць святыя далёкія і блізкія, сардэчныя і менш сардэчныя, любімыя і вельмі любімыя. І хоць усе яны пайшлі […]
9 сакавіка 2011 22:11
Божая міласэрнасць — адзіная надзея сучаснага свету
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прыняла рашэнне з нагоды ІІ Сусветнага кангрэсу Божай міласэрнасці, які пройдзе 1–5 кастрычніка 2011 г. у кракаўскіх Лагеўніках (Польшча), 2011 пастырскі год у Беларусі прысвяціць тэме Божай міласэрнасці. Дэвіз года —“Божая міласэрнасць — адзіная надзея сучаснага свету.” З гэтай нагоды ў нашай парафіі ў пятніцу ў 18 гадзін перад вячэрняй […]
24 студзеня 2011 21:30
Імша-падзяка за заканчэнне беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Яна Паўла ІІ
16 студзеня ў нашым касцёле адбылася Імша-падзяка за заканчэнне беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Падчас Святой Імшы, а асабліва падчас традыцыйнага Марыйнага набажэнства нарачанцы дзякавалі Богу за тое, што даў Касцёлу Папу Яна Паўла ІІ, які паказаў святасць як узор штодзённага хрысціянскага жыцця. Пробашч парафіі а.Бярнард Радзік OCD, цытуючы словы Папы Рымскага Бэнэдыкта […]
16 студзеня 2011 14:24
Святкаванне ўрачыстасцей Божага нараджэння ў нарачанскай парафіі
НЕ СПІ, АБУДЗІСЯ! ХРЫСТУС НАРАДЗІЎСЯ! З НЕБА РАДАСЦЬ ПРАМЯНІЦЦА, БУДЗЕМ ВЕСЯЛІЦЦА! Святкаванне Калядаў у нарачанскай парафіі пачалося урачыстай Імшой апоўначы. Пастэрка — Імша ў вігілію Божага Нараджэння — самае любімае (калі можна так казаць) набажэнства ў Касцёле на працягу года. Асабліва трапяткое і адначасова ўзнёслае. Няма нічога больш патаемнага, як нараджэнне дзіцяці, а Нараджэнне Езуса […]
27 снежня 2010 22:45
Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нарачанскай парафіі
З 17 па 19 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз Францішак Рудзь з Мінска. Падчас гэтых трох дзён разам з ксяндзом Францішкам вернікі нашай парафіі разважалі над сэнсам святаў Божага нараджэння і рыхтавалі свае сэрцы, каб у Калядную ноч годна прыняць туды Немаўля-Езуса. У межах рэкалекцый адбылося спатканне ксяндза Францішка з […]
19 снежня 2010 18:15
Сведкі Божага нараджэння ў гасцях у нашых парафіянаў
У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй, што падчас Адвэнту дзеці робяць добрыя ўчынкі і ахвяруюць іх маленькаму Езусу. Кожную нядзелю Адвэнту на Святую Імшу малыя парафіяне прыходзяць з сэрцамі, на якіх запісаны добрыя ўчынкі, і прыносяць іх у дар Езусу. Пасля гэтымі сэрцамі ўпрыгожваецца ёлка, якая ў касцёльнай батлейцы стаіць найбліжэй да ясляў. Сёлетні […]
14 снежня 2010 21:20
Урачыстасць Святога Апостала Андрэя
30 лістапада ў нашай парафіі ўрачыста адзначалі ўспамін Святога Апостала Андрэя, імя якога носіць наш касцёл. На Святой Імшы прысутнічалі вернікі нашай парафіі, шматлікія госці, святары з суседніх парафій, праваслаўны святар. У гаміліі, якую прамовіў а. Аркадзій Куляха OCD, была звернута ўвага на жыццё Святога Апостала Андрэя. А. Аркадзій адзначыў, што Апостал Андрэй не баяўся […]
30 лістапада 2010 20:49
Свята ў духу хрысціянскай радасці
У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй праводзіць перададвэнтовае моладзевае свята “Андрэйкі”. У гэтым годзе госці свята былі запрошаны на Нарачанскі кірмаш. Хто толькі не завітаў на гэты кірмаш! І цыгане, і казакі, і бабулька, якая прадавала карову, і скамарохі, і нават … Апостал Андрэй. А які кірмаш абыходзіцца без пачастункаў, гульняў, танцаў! Так у […]
28 лістапада 2010 19:00
У 1972 годзе адышоў у вечнасць Вацлаў Іванавіч Ліхадзіеўскі – таленавіты настаўнік, неардынарны чалавек, які многа год працаваў у школе вёскі Нарач. Шмат былых вучняў Вацлава Іванавіча пайшлі па яго слядах і сталі выкладчыкамі замежнай мовы. Час можа зруйнаваць нават камень, таму з’явілася неабходнасць устанавіць новы помнік на магіле Настаўніка. На збор сродкаў на ўстаноўку […]
4 лістапада 2010 15:01
Калі мы разам, то гэта вялікая моц
31 кастрычніка з нагоды заканчэння Ружанцовага набажэнства ў нашай парафіі адбылося дзіцячае свята ў гонар Божай Маці. “Вось і скончыўся адзін з прыгожых восеньскіх месяцаў. Ён прыгожы не толькі сваёй прыродай, а сваім ружанцовым хараством. Праз 31 дзень узносіліся просьбы і падзякі да Найсвяцейшай Маці. Яна кожнага выслухала, бо ўсе мы Яе ўмілаваныя дзеці. Асаблівым […]
1 лістапада 2010 07:58
15 кастрычніка ў нашай парафіі адзначаўся Дзень памяці Яна Паўла ІІ. З нагоды гэтай падзеі ў парафіі праводзіўся фотаконкурс “У гэтым прамінанні ёсць сэнс” і быў запрошаны фальклорны ансамбль “Паазер’е” з Пастаў. Святую Імшу аб хутчэйшай беатыфікацыі Яна Паўла ІІ узначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які два гады таму ў 30-ую гадавіну пачатку Пантыфікату Яна Паўла […]
16 кастрычніка 2010 17:12
Конкурс ведаў для дзяцей і моладзі “Мінская архікатэдра:гісторыя і сучаснасць”
26 верасня з нагоды святкавання 300-годдзя кансэкрацыі архікатэдры ў нашай парафіі адбыўся конкурс ведаў пра мінулую і сучасную гісторыю катэдральнага касцёла. Нягледзячы на даволі складаныя пытанні, удзельнікі конкурсу паказалі добрае веданне гісторыі самага галоўнага касцёла ў Беларусі. Плануецца, што ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу дыпломамі і прызамі адбудзецца 15 кастрычніка падчас Святой Імшы, якую ў нашым касцёле […]
4 кастрычніка 2010 20:58
Дзень памяці Яна Паўла ІІ у нашай парафіі
Два гады таму, 16 кастрычніка 2008 года, у нашай парафіі адбылася вельмі важная падзея: да 30-годдзя пачатку пантыфікату Яна Паўла ІІ на тэрыторыі касцёла быў устаноўлены і асвечаны помнік гэтаму Вялікаму Папу. Тое, што ў нас на тэрыторыі касцёла з’явіўся помнік Яну Паўлу ІІ, стала добрай нагодай для вернікаў глыбей пазнаёміцца з Асобай, навучаннем і […]
27 верасня 2010 19:21
Мінская архікатэдра:мінулае і сучаснасць
У кожнай святыні, як і ў чалавека, свой лёс, асаблівы і непаўторны. Храмы нашай Бацькаўшчыны з’яўляюцца нямымі сведкамі ці нават удзельнікамі тых віхур і ліхалеццяў, якія ўжо хаваюцца за смугой стагоддзяў. Лёс кожнай святыні на пэўным гістарычным этапе яскрава адлюстроўвае тыя прыярытэты і каштоўнасці, якія былі дамінуючымі не толькі ў дзяржаве, але і ў сэрцах […]
19 верасня 2010 21:01