На пачатку Вялікага посту ўсім наведвальнікам нашага сайта прапануем паразважаць над апавяданнем Казіміра Сваяка (ксяндза Стаповіча) “Не памёр: нарадзіўся”: “Не памёр: нарадзіўся.” … Я знаў яго. Быў у цвеце лет: жывога, бойкага, жвавага настрою. Быў прыгожы. Мог гладка гутарыць, меў здаровы гумар, быў мілага характару. Часта любіў ездзіць паляваннем: як птушка вольная гойдаў тады па […]
21 лютага 2012 21:58
Дзень малітваў аб святасці кансэкраванага жыцця
1 лютага адзначаўся дыяцэзіяльны Дзень малітваў аб святасці кансэкраванага жыцця, які ў гэтым годзе прайшоў у нашай парафіі. На гэту ўрачыстасць прыбылі кансэкраваныя асобы з усёй Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Святую Імшу, якая распачалася ў 11 гадзін, цэлебраваў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Вернікі парафіі далучыліся да ўдзелу ў Святой Імшы, каб супольна дзякаваць Пану Богу за дар кансэкраванага […]
1 лютага 2012 19:58
Святкаванне Урачыстасці Божага нараджэння ў нашай парафіі
Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж са святкавання ўрачыстасці Божага нараджэння ў нашай парафіі
25 снежня 2011 14:56
Віншуем са Святамі Божага Нараджэння!!!
Паважаныя сябры!!! Віншуем вас з Божым Нараджэннем!!!! Бог у Сваёй Любові да чалавека, які раз нагадвае знак Эмануэля. Хоча, каб Мы яго нанова прынялі, як гэта зрабілі Марыя і Юзэф. Паўтарае да кожнага з нас праз Анёла Суцяшыцеля – ” Не бойся!” У гэтую Бэтлеемскую Ноч, дзялячыся Аплаткам з кожным з вас, хочацца нагадаць словы […]
Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі
З 16 па 18 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў айцец Юрый Кулай OCD з Мядзела. Падчас гэтых трох дзён разам з айцом Юрыем вернікі нашай парафіі разважалі над сэнсам святаў Божага нараджэння і рыхтавалі свае сэрцы, каб у Калядную ноч годна прыняць туды Немаўля-Езуса. Падчас казанняў айцец-рэкалекцыяніст акцэнтаваў увагу на тым, […]
18 снежня 2011 16:47
Урачыстасць Святога Апостала Андрэя ў Нарачы
30 лістапада ў нашай парафіі ўрачыста адзначалі ўспамін Святога Апостала Андрэя, імя якога носіць наш касцёл. На Святой Імшы прысутнічалі святары з суседніх парафій, айцы-кармеліты, якія прыехалі на свята з розных куткоў Беларусі, вернікі нашай парафіі, госці,а таксама шмат дзяцей і моладзі. Гамілію прамовіў а. Андрэй Авен OCD, які звярнуў увагу на жыццё Святога Апостала […]
30 лістапада 2011 20:03
Перададвэнтовае моладзевае спатканне “Андрэйкі”
26 лістапада ў нашай парафіі адбылося традыцыйнае перададвэнтовае моладзевае спатканне “Андрэйкі”. На гэтым свяце, акрамя моладзі нашай парафіі, прысутнічалі госці з Мядзела. Як заўсёды, гаспадаром свята быў Святы Апостал Андрэй. Але на гэты раз да нарачанцаў у госці завіталі … зоркі расійскай эстрады: новыя рускія бабкі, Верка Сярдзючка, Алена Ваенга, Мікалай Баскаў і Аксана Фёдарава, […]
27 лістапада 2011 14:28
Хутка распачнецца Адвэнт, а з ім і новы касцёльны год. Па традыцыі перыяд Адвэнту прысвячаецца падрыхтоўцы да перажывання Нараджэння Збаўцы. Адметная ў гэты час і літургія. Так, у касцёлах цэлебруюцца Імшы на світанні ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі — раратнія. Ужо добрай традыцыяй стала і моладзевае малітоўнае чуванне ў мінскай архікатэдры. Сёлета яно пройдзе ў […]
7 лістапада 2011 22:57
Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі
“Вітай, Марыя….” Не толькі анёл вітаў Найсвяцейшую Панну падчас Звеставання, але і ўсе дзеткі (каля 80 чалавек), якія сёння сабраліся на свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Чаму свята прысвечана менавіта гэтай простай Жанчыне? Напэўна, кожнага хвалюе гэта пытанне. Але адказ на яго вельмі просты. Зараз перажываем асаблівы месяц – кастрычнік. А асаблівы таму, што […]
30 кастрычніка 2011 19:17
Літургічны ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ
Сёння ў нашай парафіі адзначаўся літургічны ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Раздзяліць з нарачанцамі радасць урачыстасці прыехаў музычны гурт з пінскай семінарыі “Подых духа”. Клерыкі суправаджалі спевам Святыя Імшы, якія цэлебравалася ў 9 і 12 гадзін. Пасля Імшы ў 9 гадзін адбыўся канцэрт гурта, на які сабралася шмат парафіянаў і гасцей. Клерыкі падрыхтавалі да ўрачыстасці […]
23 кастрычніка 2011 20:20
Да 97 гадавіны з Дня нараджэння святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка моладзь нарачанскай парафіі рыхтуе літаратурна-музычную кампазіцыю “Ён быў незвычайны”. Асоба гэтага незвычайнага Чалавека добра вядома нарачанскай моладзі, бо ў парафіі праводзіўся конкурс ведаў пра першага беларускага кардынала, пераможцы конкурсу былі на аўдыенцыі ў гэтага ахвярнага святара, моладзь парафіі прадстаўляла тэатральную пастаноўку “Жыццё, аддадзенае выхаванню, […]
18 кастрычніка 2011 22:24
Тыдзень удзячнасці благаслаўлёнаму Яну Паўлу ІІ
16 кастрычніка вернікі нарачанскай парафіі ў 33 гадавіну абрання кардынала Караля Вайтылы Папам Рымскім і 3 гадавіну ўстаноўкі і асвячэння помніка гэтаму Вялікаму Чалавеку распачалі Тыдзень удзячнасці за дар жыцця, Пантыфікату і беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, прымеркаваны да літургічнага ўспаміну гэтага новага благаслаўлёнага. Пасля Святой Імшы вернікі накіраваліся да помніка благаслаўлёнаму Яну Паўлу ІІ, дзе […]
17 кастрычніка 2011 11:12
Кардынал Казімір Свёнтэк адышоў у вечнасць
Cёння, 21 ліпеня 2011 г., а 9 гадзіне раніцы на 97-ым годзе жыцця адышоў у вечнасць кардынал Казімір Свёнтэк. Памолімся аб вечным супакоі ахвярнага пастыра нашай зямлі. Кардынал Свёнтэк знаходзіўся ў пінскай бальніцы з 10 сакавіка. Кардынал Казімір Свёнтэк нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 г. у Эстоніі ў Вальку, ахрышчаны быў у Рызе. Калі яму было […]
21 ліпеня 2011 17:35
ІІ Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Каманда юнакоў і дзяўчат нашай парафіі прыняла ўдзел у ІІ Парафіядзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая праходзіла з 9 па 12 чэрвеня ў Івянцы. Нарачанцы паказалі нядрэнныя вынікі ў спартыўных спаборніцтвах: два залатыя медалі па бегу заваявала Дзержавец Ніка, сярэбраны медаль па бегу заваяваў Стралец Яўген, а Марозаў Алег у спаборніцтвах па бегу быў трэцім. У каманднай […]
15 чэрвеня 2011 20:28
Сёння, 5 чэрвеня, з нагоды Года Божай міласэрнасці ў нашай парафіі распачалася перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага па сем’ях нашай парафіі. Пяць год таму Езус Міласэрны ўжо наведваў сем’і нашых парафіянаў. Сімвалічным з’яўляецца тое, што абразы Езуса Міласэрнага, якія перэгрынуюць, нарачанцы прывезлі з санктуарыя Божай міласэрнасці ў Кракаве, дзе іх і асвяцілі. Сёння перад пачаткам перэгрынацыі […]
5 чэрвеня 2011 22:04
Сяброўства з Езусам Хрыстом незалежна ад пары года
Здаецца зусім нядаўна мы толькі распачалі новы навучальны і катэхэтычны год. Здавалася, што лета ніколі не надыдзе, але час робіць свае справы: надае нам новыя падзеі, здарэнні і мерапрыемствы, хлівіны радасці і смутку, якія нам дапамагаюць ісці да дасягнення сваёй мэты. Надышоў май, прыгрэла сонейка, а гэта значыць, што можна пачаць лічыць дні да пачатку […]
31 мая 2011 15:56
Свята Першай Святой Камуніі ў нашай парафіі
Кожы дзень нам дорыць Бог, але гэта асаблівы нядзельны паранак, калі ўжо даўно не спяць як дарослыя, так і дзеткі. Можа і не бачна мітусні, а толькі адчуваецца легкае і прыемнае хваляванне. Надыходзіць прызначаная гадзіна, і ля касцёла ўжо здалёк чутны дзіцячы гоман. Ён нібы ахінае іх, тым самым зменьваючы дзіцячае хваляванне, але ж нічога не можа прыкрыць […]
29 мая 2011 23:00
Імша-падзяка за беатыфікацыю Яна Паўла ІІ
21 мая ў нашай парфіі адбылася Імша-падзяка за беатыфікацыю Яна Паўла ІІ, падчас якой арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў вернікам нашай парафіі Сакрамэнт Канфірмацыі. У прывітальным слове моладзь парафіі адзначыла, што тры гады таму, калі Мітрапаліт асвячаў у нашай парафіі помнік Яну Паўлу ІІ, нарачанцы абяцалі: не галоўнае мець, а галоўнае – жыць, як вучыў Вялікі […]
21 мая 2011 21:17
Навука цярпення, спадзявання, любові і даверу
Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта лепшыя сачыненні “Жыць, як вучыў Вялікі Папа”, прадстаўленыя на конкурс, які праводзіўся ў парафіі ў межах падрыхтоўкі да беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Жыць, як вучыў Вялікі Папа. Восенню 1978 года Каталіцкі Касцел з трывогай сустракаў новага Папу-неітальянца, а вясной 2005-га года ўсесь свет са слязьмі на вачах дзякаваў […]
20 мая 2011 08:09
Да 91 гадавіны з дня нараджэння благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ
18 мая вернікі нарачанскай парафіі адзначылі 91 гадавіну з дня нараджэння благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Да гэтай даты моладзь парафіі падрыхтавала літаратурную кампазіцыю, падчас якой чыталіся ўрыўкі з сачыненняў “Жыць, як вучыў Вялікі Папа” маладых парафіянаў, якія яны прадставілі на конкурс, які праводзіўся ў межах падрыхтоўкі да беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ. У суботу, […]
19 мая 2011 09:08