У нядзелю, 2 красавіка, прыпадае 12 гадавіна са дня смерці Святога Яна Паўла ІІ. З гэтай нагоды ў нарачанскай парафіі ў 10 гадзін адбудзецца Крыжовы шлях, складзены паводле навучання Вялікага Папы, а таксама ўшанаванне рэліквій Святога Яна Паўла ІІ.

Крыжовая дарога са Святым  Янам Паўлам ІІ

2 красавіка 2017 года прыпадае 12 гадавіна са дня смерці Вялікага Папы,  Святога Яна Паўла II.

Усё жыццё Святога Яна Паўла IIбыло яскравым прыкладам таго, як можа несці цяжар крыжа ўласнага жыцця і не страціць пры гэтым ні любові, ні радасці, ні надзеі. Вялікі Папа, асабліва ў апошнія гады свайго пантыфікату, паказаў усяму чалавецтву, што хвароба, цярпенні, пакута маюць сэнс, калі глядзець на іх праз таямніцу Крыжа Хрыста. Калі знясіленага хваробай Папу пыталіся, ці не жадае Ён скласці паўнамоцтвы кіраўніка Каталіцкага Касцёла, Святы Ян Павел IIадказаў: “Няўжо Езус пажадаў сысці з Крыжа?” Кожнаму сучаснаму хрысціяніну варта задумацца над гэтым пытаннем. Вялікі Папа даў на яго адмоўны адказ…

Час, які прайшоў з дня смерці Святога Яна Паўла II, не аддаляе нас ад яго Асобы, а наадварот, праз зварот да паэтычнай, тэалагічнай, філасофскай спадчыны адкрывае нам Чалавека, улюбёнага ў хараство свету, да канца адданага свайму пакліканню.

Зараз мы ўсе пойдзем Крыжовым шляхам і паразважаем над словамі тэстамэнту, якія нам пакінуў Вялікі Папа.

Кожны з нас пакліканы да святасці. Дарога, якая вядзе да гэтай мэты, цяжкая, але па ёй можна ісці. Гэта пацвярджаюць беатыфікацыі і кананізаціі, сведкамі якіх мы з’яўляемся. Яскравым прыкладам можа быць Папа Ян Павел ІІ. У Яго жыцці не было недахопу цярпеняў і цяжкасцяў, але не адна перашкода не прымусіла Яго сысці з гэтай дарогі, дарогі да неба. Хочам падчас гэтай Крыжовай дарогі браць прыклад са Святога Яна Паўла ІІ і вучыцца ад Яго як жыць, каб не страціць у сваіх вачах Аблічча Хрыста.

Які за нас цярпеў ад ранаў….                                                         

 

Прыпынак 1

Езус асуджаны на смерць

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе…

Святы Ян Павел ІІ пра сваё абранне на Святы Пасад сказаў, што гэта “рашэнне канклаву”. Выбар кардыналаў адчытаў як Божую волю адносна сябе і, нягледзячы на асцярогі, прыняў яе. Хрыстус падчас размовы з Пілатам меў шанс, каб змяніць свой лёс. Але Ён маўчаў, бо ва ўсіх здарэннях, якія яго напаткалі, бачыў Божую волю і хацеў быць ёй паслухмяным. Бог кожнага з нас ставіць у сітуацыі шматлікіх рашэнняў і выбару. Часам запрашае пайсці за Ім цяжкай дарогай, дарогай, якая патрабуе шмат сіл. Толькі ад нас залежыць, ці зможам мы адчытаць Божую волю і ці будзем мець адвагу, каб ісці па ёй кожны дзень.

Ойча наш…

Які за нас цярпеў ад ранаў….

 

Прыпынак 2

Езус бярэ крыж

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе…

Прымаючы годнасць Намесніка Святога Пятра, Святы Ян Павел ІІ свядома прыняў на сябе цяжар Крыжа адказнасці за Касцёл і поўнае прысвячэнне сябе на служэнне Богу і людзям. Ён не толькі ўзяў гэты Крыж, але і палюбіў Яго. Гэту лучнасць з Крыжом маглі шмат разоў назіраць, асабліва ў такія моманты, калі не хапала сіл, калі Папа абапіраўся на Яго і прытуляўся, шукаючы ў Ім узмацнення. Кожны з нас выконвае ў жыцці пэўную ролю – мужа ці жонкі, бацькоў, суседзяў, працаўнікоў. За кожнай з гэтых функцый ідуць канкрэтныя, штодзённыя абавязкі. Ці належным чынам да іх падыходзім, ці не ўхіляемся перад цяжкасцямі нашага жыцця – гэта мера таго, наколькі мы з’яўляемся вучнямі Хрыста.

Вітай, Марыя…

Які за нас цярпеў ад ранаў….

 

Прыпынак 3

Езус падае першы раз

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе…

Памятны май 1981 года і замах на плошчы Святога Пятра. Неўзабаве потым запамінальная сцэна з вязніцы, калі Святы Ян Павел ІІ наведваў чалавека, які ўчыніў на яго замах. Для кожнага з нас гэта незвычйны ўрок прабачэння. Вельмі часта мы апынаемся ў сітуацыі, дзе мы можам вучыцца гэтаму мастацтву – мастацтву прабачэння. Каго з нас ніколі не падманвалі, не прыніжалі, не высмейвалі ці не расчароўвалі? Адкуль крыўда, якую мы не можам прабачыць? Гэта яна з’яўляецца нашым падзеннем. Святы Ян Павел ІІ прабачыў свайму забойцу. Хрыстус прабачыў нам усё, а мы? Часам не хочам прабачыць нават дробязі. Навучымся прабачаць, каб не быць прыгнечаным пачуццём уласнай крыўды.

Хвала Айцу…

Які за нас цярпеў ад ранаў….

 

Прыпынак 4

Езус сустракае сваю Маці

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ,  і благаслаўляем Цябе…

TOTUS TUUS – Увесь Твой, Марыя. Дасканала ведаем гэтыя словы. Для Святога Яна Паўла ІІ былі яны не толькі выбраным дэвізам, але перш за ўсё выразам даверу і адданнем Марыі. Вельмі рана пакінула яго зямная маці, але ў Марыі шукаў мацярынскай апекі і падтрымкі. Вельмі часта звяртаўся да Яе, давяраючы свае радасці і клопаты. Марыя для кожнага з нас з’яўляецца маці, хоць мы часта ўспамінаем, што з’яўляемся Яе дзецьмі, у час крытычных сітуацый. Але Яна, як Маці, хоча спадарожнічаць ва ўсе часы нашага жыцця, у хвілінах радасці альбо звычайных момантах. Яна прагне, каб кожны з нас мог сказаць – увесь Твой Марыя.

Вітай,  Марыя…

Які за нас цярпеў ад ранаў….

 

Прыпынак 5

Сымон Кірынеец дапамагае Езусу несці Крыж

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе…

Падчас  пантыфікату Папу дапамагала шмат людзей, бо адзін бы ён не змог кіраваць Касцёлам. Пасля Яго смерці многія казалі, што дамапога Папу прыводзіла іх да асабістага асвячэння. Святы Ян Павел ІІ быў асаблівым чалавекам, і быць побач з ім было стымулам для працы над сабой, але на самой справе кожная дамапога для іншага чалавека – гэта перш за ўсё дапамога Хрысту. Немагчыма быць хрысціянінам, немагчыма ісці за Хрыстом, не сустракаючы па дарозе іншых людзей з іх праблемамі і клопатамі. Кожны з нас павінен быць гатовым штодзённа дапамагаць іншым. Не толькі тым, якіх любім, не толькі пры якой-небудзь магчымасці, не толькі з прымусу, але заўсёды, бо ў кожным чалавеку знаходзіцца Хрыстус, а служба Езусу Хрысту – гэта дарога да святасці.

Ойча наш…

Які за нас цярпеў ад ранаў….

 

Прыпынак 6

Вераніка выцірае твар Езуса

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе…

Шмат разоў маглі бачыць, як людзі імкнуліся да Папы, як хацелі паглядзець яму ў вочы, дакрануцца да яго далоняў. Неаднаразова здараліся выпадкі, калі якому-небудзь дзіцяці ўдавалася дакрануцца да Святога Яна Паўла ІІ, а ён браў яго на рукі і прытуляў да сябе. Дзеці адчувалі, што Папа з’яўляецца кімсьці вельмі блізкім. Гэта непасрэднасць дзіцяці сёння патрэбна кожнаму з нас. Калі мы сталеем, то пачныаем вагацца: ці трэба ці не, што скажуць іншыя? Анднак веру немагчыма прыняць пры дапамозе розуму, трэба яе прыняць сэрцам. Не бойцеся наблізіцца да духоўнага дзяцінства, не бойцеся даверцца Богу, так як дзіця бязмежна верыць свайму айцу і памятайце, што праз малітву, Эўхарыстыю ці споведзь можам прытуліцца да нашага найлепшага Айца і адчуць сябе ў бяспецы ў Яго абдымках.

Вітай, Марыя…

Які за нас цярпеў ад ранаў….

 

Прыпынак 7

Езус падае другі раз

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе…

Перакананне пра ўласную годнасць і жаданне дамінацыі вельмі часта прыводзіць да жыццёвых упадкаў. Размаўляем  пра канфлікты ў іншых краінах, крытыкуем змаганні за ўладу, не застаёмся абыякавымі да неспакою ў свеце, але адначасова а ні ў нашых сем’ях, а ні нават у нашых сэрцах спакою няма. Папа паказаў нам, што пра спакой недастаткова гаварыць, але сваім жыццём трэба пра яго клапаціцца. Ён размаўляў з кожным. Ні на кога не глядзеў з вышыні, не адасабляў. На дарозе экуменізму  імкнуўся да адзінства  хрысціянаў і да людзей  іншага веравызнання заўсёды адносіўся з павагай. Мы таксама павінны перастаць будаваць вакол сябе муры  сварак і абвінавачванняў адзін аднаго. Першы працягні долонь да згоды, бо  будову спакою на свеце трэба пачаць ад сябе самога

Хвала Айцу…

Які за нас цярпеў ад ранаў….

 

Прыпынак 8

Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе…

Пілігрымкі Святога Яна Паўла ІІ. Натоўпы народу – гучныя воклічы і моцныя апладысменты. Радасць і эйфарыя.  Каляровыя фотаздымкі ў газетах, успаміны ў тэлеперадачах. Эмоцыі і слёзы.  А што штодзённа? Папа гаварыў нам пра Божую міласэрнасць, пра адвагу веры, пра давер, маральнасць і прабачэнне. А мы найлепш запомнілі апавяданне пра вадавіцкія крэмувкі. Ён усё сваё  жыццё указваў нам на Бога – а мы спыніліся толькі на надаванні вуліцам, школам, плошчам яго імені. Гаворым пра сябе – пакаленне Яна Паўла ІІ, а на самой справе не маем часу, каб пачытаць яго энцыклікі, казанні. Што засталося у нас з навукі Святога Яна Паўла ІІ, апрача эмоцый і пачуццяў?

Ойча наш…

Які за нас цярпеў ад ранаў….

 

Прыпынак 9

Езус падае трэці раз

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе…

Чалавечая натура слабая,  і таму вельмі часта мы падаем у граху. Свядомасць гэтага расчаравання не нараджае ў нас жаданне, каб працаваць над сабой. Святы Ян Павел ІІ даў нам прыклад таго, што ў жыцці мы павінны быць настойлівымі ў адпаведнасці з першапачаткова абранай мэтай. У апошнія гады яго Пантыфікату можна было пачуць з розных бакоў, што павінен пакінуць Апостальскую сталіцу па стане здароўя. Нягледзячы на меркаванні іншых людзей, не пакінуў сваіх абавязкаў, бо ведаў, што толькі Бог вырашае, калі яго місія будзе скончана.  Вытрываласці і адвагі веры павінны мы вучыцца ў Вялікага Папы. Гэта нічога, што здзейснілі той самы грэх або што хтосьці смяецца з нашай рэлігійнай практыкі. Трэба верыць, што тая камяністая і поўная перашкодаў дарога вядзе да належнай мэты і трэба па ёй ісці насуперак людской логіцы і шэпту сучаснага свету.

Вітай, Марыя…

Які за нас цярпеў ад ранаў….

 

Прыпынак 10

З Езуса знімаюць адзенне

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе…

Працэс кананізацыі гэта час, у якім жыццё кандыдата на Алтар становіцца адкрытым, каб можна было паглядзець, якім сапраўды быў гэты чалавек. Пасля дакладнага аналізу жыцця і дзейнасці Яна Паўла ІІ было прынята рашэнне далучыць Яго да ліку святых, бо ўсё яго жыццё было спакойным і ва ўсіх выпадках – не толькі публічных, стараўся захаваць вернасць Богу. Мы часта страемся быць добрымі тады, калі хтосьці назірае за намі. Здаецца нам, што нашы злыя намеры, словы і паводзіны ніколі не выйдуць на свет. Тым не менш усе яны будуць выяўлены праз пэўны час. Не ведаюць пра іх іншыя людзі, але Бог бачыць іх. Аднак, акрамя зла, убачыць шчыры жаль за грахі, шматлікія досведы цярпенняў і ўчыненае дабро. Ці гэты баланс дабра і зла прывядзе нас да хвалы неба?

Хвала Айцу…

Які за нас цярпеў ад ранаў…

 

Прыпанак 11

Укрыжаванне Езуса

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе…

Хрыстус, калі Яго прыбілі да Крыжа, здавалася, не мог нічога зрабіць – учыніў самае галоўнае – збавіў чалавека. Святы Ян Павел ІІ, калі ўжо не мог хадзіць і размаўляць, даў нам адзін з галоўных урокаў. Так шмат у нашай краіне хворых людзей, пажылых і нямоглых, псіхічна і фізічна хворых дзяцей. Усё часцей можам пачуць, што іх жыццё бескарыснае і нічога не вартае і што толькі з’яўляюцца цяжарам для іншых. Некаторыя глядзяць на хворых людзей з агідай, іншыя збянтэжаныя, а некаторыя ўвогуле накіроўваюць позірк у іншы бок, каб на іх не глядзець. Але гэтыя хворыя людзі нам – здаровым – вельмі патрэбныя, каб нас вылечыць ад эгаізму і ляноты і навучыць быць чулымі, бескарысліва любіць і паважаць кожнае чалавечае жыццё.

Ойча наш…

Які за нас цярпеў ад ранаў…

 

Прыпынак 12

Езус памірае на Крыжы

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе…

Папа Ян Павел ІІ меў цудоўную смерць. У апошнія хвіліны жыцця ён не быў адзін. Вакол Яго былі самыя блізкія, а пад акном стаяў натоўп людзей, якія разам з усім светам маліліся ў яго інтэнцыі. Адыходзіў спакойна і прымаючы тое, што павінна адбыцца. Словы: “ Дазвольце мне адысці да дому Айца,” – сведчаць пра смутак і вялікае жаданне ўвайсці ў лепшае жыццё – жыццё вечнае, бо ўвесь час імкнуўся да гэтана моманту – сустрэчы з Айцом. Смерць да кожнага прыходзіць нечакана. Раптоўна або пасля доўгай хваробы, але заўсёды неспадзявана. Адны паміраюць у самоце, а іншыя ў акружэнні родных. Як будзе з намі, мы не ведаем. Але ад таго, як жывем і якімі з’яўляемся людзьмі, залежыць, ці будзе смерць для нас хвілінаю страху ці радасным спатканнем з Айцом.

Хвала Айцу….

Які за нас цярпеў ад ранаў…

 

Прыпынак 13

Езуса здымаюць з Крыжа

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе…

Кожны з нас ад моманту смерці  Папы быў перакананы, што Ян Павел ІІ – Святы. Нават падчас пахавання былі чутны моцныя воклічы і бачны плакаты SANTO SUBITO – Ужо Святы. Яны ўжо тады выказвалі жаданне ўсіх нас. Узнікае пытанне: і што з таго? Нейкі час, пасля смерці Вялікага Папы, суправаджала нас малітва аб хутчэйшай беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, пасля аб кананізацыі. Ці не засталіся пасля Яго кананізацыі толькі ўспаміны і святкаванні чарговых гадавінаў? Можа, гэта добры момант, каб зрабіць сабе пастанову – што я магу, хачу, што я павінен зрабіць, каб не забыць навуку Святога Яна Паўла ІІ, каб яшчэ шырэй яе пазнаць і нарэшце жыць ёю.

Ойча наш….

Які за нас цярпеў ад ранаў…

 

Прыпынак 14

Езуса кладуць у грабніцу

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе…

У 2002 годзе Ян Павел ІІсказаў: “ Маліцеся за меня нават і пасля смерці”. Папа ведаў, што малітва з’яўляецца фундаментам. Толькі яна з’яўляецца асновай для сувязі з Богам і людзьмі. Толькі малітва кіруе ўсім нашым жыццём. Хоць і здаецца гэта відавочным, але нам нанова трэба ўзгадваць пра патрэбу малітвы. Для нас яна часта з’яўляецца апошнім выратаваннем, абвязкам, цяжарам, а павінна быць сапраўднай сустрэчаю з Айцом, размоваю двух сяброў, жаданнем, якое выплывае з глыбіні сэрца. Толькі  сістэматычная  малітва дапамагае нам  крочыць да святасці. Святы Ян Павел ІІ заклікаў да малітвы, гэта было яго галоўным заданнем. Няхай гэты заклік, які моцна цяпер гучыць з акна дома Нябеснага Айца, будзе намі пачуты і рэалізаваны.

Вітай, Марыя…

Які за нас цярпеў ад ранаў…

Заканчэнне.

Дзякуем Табе, Божа, за асобу Святога Яна Паўла ІІ. Просім, каб мы не змарнавалі дару, якім было яго жыццё і яшчэ больш чэрпалі з крыніцаў яго навукі. Дамапажы нам наследаваць яго і так, як ён, быць заўсёды вернымі Езусу Хрысту да канца. Дай нам сіл, вытрымкі і веры ў тое, што калі нават наша жыццё з’яўляецца крыжовай дарогай, якая напоўнена цярпеннямі і цяжкасцямі, то, ідучы разам з Хрыстом, дойдзем да хвалы неба.

Аўтар: Ірына Шнітоўская