У Нарачы завяршыўся конкурс “Наш першадрукар”, прысвечаны 500-годдзю першай беларускай друкаванай Бібліі. Прапануем Вашай увазе работы, прадстаўленыя на конкурс маладымі нарачанцамі.

Удзел у конкурсе даў цудоўную магчымасць дзецям і моладзі глыбей пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю Францыска Скарыны, ацаніць  тытанічную працу, якую зрабіў Скарына, каб даць беларусам Святое Пісанне на роднай мове.

Пакуль работы экспануюцца ў нарачанскім касцёле, а потым будуць перасланы ў Мінск у рэдакцыю часопіса “Маленькі рыцар Беззаганнай”, які  з’яўляецца ініцыятарам конкурсу “Наш першадрукар”.

СПРЭЧКА

Франшішак Скарына – народны герой,
Радзіму ён нашу праславіў у час свой.
Вядомы ў свеце ўсім ён таму,
Што Кнігу жыцця друкаваў па-свойму.

З дзяцінства мы чулі ўжо пра яго,
Пра першую кнігу, цяжкое жыццё…
Спрачаюцца людзі дагэтуль падчас:
Канфесіі якой ён належаў у свой час?

Як кажуць даследчыкі, імя яго
З манахам асізскім звязана было.
Ці, можа, Францішкам назвалі яго,
Ў Еўропе прынялі каб за свайго?

Францішак наш меў і другое імя.
Было яно ў гонар Георгія.
У тыя часы на зямлі палачанскай
У праваслаўнай веры жылі хрысціянскай.

Да пратэстантаў таксама Францішка часамі  адносяць,
Бо меў наш герой з Лютарам зносіны.
Першая кніга Марцінам надрукавана,
Першадрукаром беларускім Францішак названы.

Пры жаданні спрачацца можна хоць век.
Ці  ж не важней, якім быў чалавек?
Галоўнае тое, што разам з Богам
Прайшоў Францішак сваю дарогу.

Хрысту давяраў і людзям служыў,
Міра для ўсіх ён у сэрцы прасіў.
Пратэстант, католік, праваслаўны – спрачаецца ўся планета.
Ты, мой дружа, не турбуйся, бо галоўнае не гэта.

 

ІРЭНА АХРАМОВІЧ

фота Яны Жалубоўскай

Аўтар: Ірына Шнітоўская